Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных журналістак Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай і спынення іх крымінальнага пераследу.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 24 лістапада 2020 г.

Цягам апошніх дзён улады затрымалі і адправілі ў следчыя ізалятары трох беларускіх журналістак, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі.

Журналістка партала TUT.BY Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.

Журналісткі тэлеканала “Белсат” Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова сталі фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем, што пераслед журналістак з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго, свабоды слова і права на інфармацыю.

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі адвольным і палітычна матываваным, а саміх журналістак палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  • Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.
  • Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;

Простае таварыства “Ініцыятыва FORB”;

Ініцыятыўнай група “Ідэнтычнасць і права”;

РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА “Прававая ініцыятыва”.

Latest

January 27, 2021

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага

Пераслед гэтых асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

January 27, 2021

Спыніць ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці ў сувязі з рэалізацыяй іх права на доступ да фінансаваньня

21 студзеня Дэпартамэнт фінансавых расследаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю распачаў праверку Асьветніцкай праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю”.

January 27, 2021

House-to-House 2021: Call for applications

Human Rights House Foundation announces a call for applications to House-to-House Project Fund 2021. HRHF welcomes all Human Rights Houses, their member organisations as well as organisations and actors from outside of the network to apply for funding.