When: Thursday, 19. October 2017
To: Saturday, 21. October 2017
Where: Вільня

Мэтамі Форуму з’яўляюцца:

  1. Ацэнка сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;
  2. Абмеркаванне праблем праваабарончага руху Беларусі;
  1. Абмеркаванне пытанняў камунікацыі і супрацоўніцтва, абмен вопытам і пазітыўнымі практыкамі.

На Форуме будуць прадстаўлены вынікі даследаванняў праваабарончага сектара Беларусі, асобная ўвага будзе нададзена абмеркаванню Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі.

Падчас пленарных паседжанняў запланаваныя дыскусіі “Куды мы ідзем: варыянты развіцця праваабарончага сектару на бліжэйшыя 5-10 гадоў”, “Правы чалавека ў Беларусі ў міжнародным кантэксце”.

У межах Форуму плануюцца 11 паралельных мерапрыемстваў, на якіх будуць разгледжаны пытанні, датычныя дзейнасцi офicаў прававой дапамогi праваабарончых арганiзацый, права на інфармацыю ў Беларусі, салідарнасці падчас рэпрэсій, новых выклікаў для правоў чалавека ў лічбавую эпоху, адукацыі ў сферы правоў чалавека, гендэрнай ідэнтычнасці, будзе ацэнены досвед выкарыстання крытэраў вызначэння палітвязняў і дадзена ацэнка савецкіх рэпрэсій як асновы сённяшніх парушэнняў правоў чалавека. Увага будзе ўдзелена пашырэнню сярод праваабаронцаў і партнёраў падыходу, заснаванаму на правах чалавека, грамадскім праваабарончым кампаніям, праблемам парушэння правоў чалавека падчас крымінальнага пераследу за распаўсюд наркотыкаў.

Падчас Форуму адбудзецца прэзентацыя​ ​ серыі​ ​ “Беларуская​ ​ турэмная​ ​ літаратура”​ ​ і​ ​ турэмнага дзённіка Зміцера​ ​ Дразда, будзе дзейнічаць майстэрня школы лічбавай бяспекі Беларускага Дома правоў чалавека ім. Б.Звозскава (DSS375).

Па выніках Форуму плануецца прыняцце Рэзалюцыі.

У Аргкамітэт Форуму ўваходзяць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ГУ “Беларускі Дом правоў чалавека імя Б. Звозскава”, ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр”, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”.

Першы Беларускі праваабарончы форум адбыўся ў 2004 годзе каля Мінска, другі – у 2010 годзе ў Вільні, трэці – у 2013 годзе ў Вільні.