When: Saturday, 25. March 2017
To: Sunday, 26. March 2017
Where: Вільня
Contact: +37067516062 (Кірыл) (+37067922058 (Дзяніс) )

У гэты дзень у 1918 годзе была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Па традыцыі святочны дзень пачнецца з ушанавання памяці дзеячаў БНР у 12.00 на віленскіх могілках Росы.

Працяг святкавання Дня Волі пройдзе ў бары “Užupio kavinė”, дзе ў 18-00 разам з усімі прысутнымі заспявае «Народны альбом» Сяргей Доўгушаў і яго «Спеўны сход».

На наступны дзень, 26 Сакавіка (нядзеля), у 12:00 у памяць пра дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца служба ў касцёле Святога Варфаламея.

25 сакавіка ўсе беларусы атрымаюць выдатную магчымасць сабрацца разам, каб душэўна адзначыць адну з самых важных падзей года – Дзень Волі. Арганізатары з задавальненнем запрашаюць да ўдзелу ўсіх жадаючых!

  Праграма:

25 сакавіка

12:00 -12: 30 Ушанаванне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32).

18:00 – 20:00 Святочны канцэрт “Спеўны сход” (Народны альбом) (Užupio g. 2).

26 сакавіка

12-00 – 13-00 Служба ў памяць пра дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў касцёле Св. Варфаламея (Užupio g. 17)

 Арганізатары: Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта; Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance”; Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава; агенцтва «Vilnius Relax»; Таварыства беларускай культуры ў Літве.