When: Wednesday, 12. July 2017
To: Monday, 31. July 2017
Where: Вільня
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org)

Замоўнік: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава (БДПЧ)

Аб’ект ацэнкі: праект, накіраваны на ўзмацненне праваабарончай супольнасці ў Беларусі і яго магчымасцяў эфектыўна супрацоўнічаць ва ўмовах існуючых абмежаванняў асноўных правоў і свабод, які рэалізуецца БДПЧ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі ў 2016-2017 гг. Праект уключае маніторынгавы і даследчы кампаненты; экспертную і іншую падтрымку, кансультацыі для арганізацый і ініцыятыў, якія прасоўваюць і абараняюць правы чалавека; трэнінгі, семінары, каардынацыйныя сустрэчы; адвакацыйныя мерапрыемствы; грамадскія дыскусіі; іншую дзейнасць па ўмацаванні праваабарончай супольнасці.

Перыяд, які ахоплівае ацэнку: студзень 2016 – снежань 2017.

Мэты ацэнкі: правесці незалежную ацэнку дзейнасці, якая рэалізуецца ў межах праекта, выявіць агульны ўплыў праекта на праблемную сітуацыю, мэтавыя групы і стэйкхолдэраў (impact assessment), адпаведнасць вынікаў мэтам праекта, баланс дзейнасці і неабходных рэсурсаў, эфектыўнасць праектнага менеджменту і партнёрства, логіку і метадалогію рэалізацыі праектнай дзейнасці, аналіз фактараў, якія пазітыўна ці негатыўна паўплывалі на рэалізацыю праекта.

Метадалогія ацэнкі: змест і дызайн інструментаў ацэнкі распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і пацвярджаюцца замоўнікам перад пачаткам працэсу ацэньвання.

Тэрмін ацэнкі і прадастаўлення справаздачы: студзень-люты 2018 года. Чакаецца, што выканаўца прыступіць да працы ў жніўні 2017 года.

Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой будуць прадстаўлены дадзеныя ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі. Справаздача павінна быць падрыхтаваная на рускай / беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне прадмета ацэнкі і метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Максімальны бюджэт ацэнкі: 2000 еўра

Канфлікт інтарэсаў: знешнюю ацэнку не можа ажыццяўляць асоба, якім-небудзь чынам задзейнічаная ў гэтым праекце або іншай дзейнасці арганізацый, якія рэалізуюць гэты праект. У выпадку патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў, асоба павінна абавязкова паведаміць пра гэта замоўніку.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць:
1. Інфармацыю аб арганізацыі / асобе, што будзе праводзіць ацэнку, уключаючы вопыт правядзення падобных ацэнак;
2. Кароткае апісанне метадалогіі і чаму менавіта гэтую метадалогію прапануецца выкарыстоўваць;
3. Дэталёвы план і графік ацэнкі;
4. Дэталёвы бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове неабходна даслаць на адрас: shrc.belarus@humanrightshouse.org да 31 ліпеня 2017 г.

Пры ўзнікненні пытанняў або неабходнасці ўдакладніць інфармацыю, што датычыцца конкурсу, таксама звяртайцеся па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org.