Трэнінгі па праектным менеджменце і фандрэйзінгу

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў на трэнінгі па праектным менеджменце і фандрэйзінгу, якія адбудуцца ў красавіку-маі 2018 года.

When: Tuesday, 20. March 2018
To: Tuesday, 10. April 2018
Where: Вільнюс, вул. Латака 3
Host: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава
Contact: Беларускі ДПЧ (belarus@humanrightshouse.org)

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і якім чынам знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні, наша прапанова для вас – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

Усяго плануюцца тры трэнінгі (з адной і той жа праграмай) з удзелам не больш за 15 чалавек кожны. Трэнінгі ладзяцца ў БДПЧ у Вільнюсе. Пры неабходнасці прадастаўляецца візавая падтрымка.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі па Катэгорыі 1 конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 1 сакавіка 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Перавага будзе аддавацца рэгіянальным ініцыятывам; ініцыятывам з боку ахвяр рэпрэсій, якія імкнуцца рэінтэгравацца ў грамадства і займаюць актыўную пазіцыю; ініцыятывам у абарону правоў уразлівых груп.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;  набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу неабходна запоўніць анлайн-анкету не пазней за 10 красавіка 2018 года

Графік трэнінгаў

У залежнасці ад таго, якія даты набяруць больш заяўнікаў, трэнінгі адбудуцца ў тры з гэтых дат: 27-29 красавіка, 11-13 мая, 15-17 мая, 18-20 мая.

Калі ўзнікла пытанне

Звяртайцеся да нас па электроннай пошце

Tags:
Belarus-BY

Latest

September 20, 2018

Школа DSS375. Философия цифровой безопасности

Почему рейтинги безопасных мессенджеров не только бесполезны, но еще и вредны; как любовь и политика влияют на наш выбор почтового сервиса; что ценнее: безопасность или общение – и другие вопросы о цифровой безопасности в новом выпуске рассылки Школы цифровой безопасности DSS375 Белорусского дома прав человека имени Бориса Звозскова.

September 20, 2018

Documenting first-hand the human rights situation in Crimea

“The level of political repressions unleashed in Crimea in 2014 has not decreased, though the forms and types of pressure and persecution have changed,” reported Tatsiana Reviaka, member of the human rights monitoring mission to the peninsula.

September 20, 2018

Candidates to the Human Rights Council must be fit for membership

UNGA73: Member States of the UN should refrain from voting for candidates to the Human Rights Council that are unfit for membership