Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў Сімферопалі ў маі 2014 года расійскімі службамі бяспекі і асуджаны на 20 гадоў. Расійскі суд абвінаваціў яго ў тым, што ён стварыў у Крыме тэрарыстычнае таварыства і кіраваў ім, зладзіў замах на набыццё выбуховых прыладаў і незаконнае захаванне агняпальнай зброі, у двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднога тэракта. Алег Сянцоў адбывае тэрмін у цяжкіх умовах: у калоніі строгага рэжыму “Белы мядзьведзь”, якая знаходзіцца за Палярным колам. Сваю віну ўкраінскі рэжысёр не прызнаў.

Мы заклікаем кожнага неабыякавага чалавека прыцягнуць увагу да галадоўкі Алега Сянцова і змясціць у сацыяльных сетках фота з хэштэгам #FreeSentsov.