Харасці: “Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку”

26 кастрычніка спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку (ЗША).

У сваім выступе сп. Харасці яшчэ раз нагадаў пра масавыя арышты, якія адбыліся падчас сакавіцкіх падзеяў і былі вельмі падобныя на тыя, што здараліся ў 2011 годзе, пасля чаго Саветам па правах чалавека быў заснаваны мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі.

“У гэтым годзе краіна вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку. У сваім дакладзе ў прошлым годзе я папярэджваў наколькі небяспечна адсутнасць якіх-небудь зменаў у сістэме кіравання ў Беларусі. Не гледзячы на некаторыя фасадныя змены ў метадах, якія выкарыстоўвае ўлада, яна па-ранейшаму захоўвае у дзеяннях тыя ж самыя законы. Прычыны гэтага цыклічнага характара гвалтоўнага закручвання гаек у Беларусі заключаецца ў сістэме кіравання, якая напрамую залежыць ад выканаўчай галіны ўлады, у прыватнасці ад цяперашняга прэзідэнта, які знаходзіцца пры ўладзе чвэрць стагоддзя.

Мой даклад перад вамі мае сабе на мэце патлумачыць, якім чынам прэзідэнт выбудаваў дзяржаўную структуру, якая толькі кансалідуе і абараняе яго ўладу. Нават сімвалічны прагрэс у вобласці правоў чалавека служыць гэтай мэце”, – адзначыў сп. Харасці.

Ён адзначыў нязначныя паляпшэнні за год – рэгістрацыя арганізацыі “Гавары праўду” і прадстаўленне Беларуссю даклада ў Камітэт па правах чалавека, які чакаўся з 2001 года. Такім чынам, на думку спецдакладчыка, затрымка ў 16 гадоў сведчыць пра тое, як краіна выконвае свае міжнародныя дамоўныя абавязальніцтвы.

Таксама Міклаш Харасці нагадаў, што Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца адзінай краінай амаль ва ўсім паўночным паўшар’і Зямлі, акрамя ЗША, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне.

“Улічваючы абмежаванні ў вобласці правоў чалавека, гэты факт з’яўляецца яшчэ аднім дадатковым элементам страху з боку грамадзянаў, бо яны могуць апынуцца ў судзе за зачыненымі дзвярыма, дзе ім можа быць вынесены смяротны прысуд, і пры гэтым не гарантуюцца ніякія правы чалавека: ні самаго асуджанага, ні яго сям’і”, – сказаў ён.

Міклаш Харасці адзначыў, што беспадстаўныя арышты палітычных апанентаў улады, сфабрыкаваная справа супраць “Белага легіёна” – паўтарэнне практыкі, якая пачалася пяць гадоў таму, і яшчэ адна характарыстыка цыклічнасці ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Сп. Харасці зноў заклікаў улады Беларусі супрацоўнічаць з яго мандатам і падкрэсліў, што гатовы ў любой форме дапамагчы ўраду перайсці да захавання тых абавязальніцтваў, якія краіна ўзяла на сябе ў галіне правоў чалавека.

Артыкулы па тэме

IV Беларускі праваабарончы форум: “Поле вялікае, сейбітаў мала і хто, калі не мы?”

Заява ўдзельнікаў IV Беларускага праваабарончага форуму

Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму‬

Tags:
Belarus-BY

Latest

September 20, 2018

Школа DSS375. Философия цифровой безопасности

Почему рейтинги безопасных мессенджеров не только бесполезны, но еще и вредны; как любовь и политика влияют на наш выбор почтового сервиса; что ценнее: безопасность или общение – и другие вопросы о цифровой безопасности в новом выпуске рассылки Школы цифровой безопасности DSS375 Белорусского дома прав человека имени Бориса Звозскова.

September 20, 2018

Documenting first-hand the human rights situation in Crimea

“The level of political repressions unleashed in Crimea in 2014 has not decreased, though the forms and types of pressure and persecution have changed,” reported Tatsiana Reviaka, member of the human rights monitoring mission to the peninsula.

September 20, 2018

Candidates to the Human Rights Council must be fit for membership

UNGA73: Member States of the UN should refrain from voting for candidates to the Human Rights Council that are unfit for membership