У Мінску арыштаваныя праваабаронцы

23 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя праваабаронцы, што ладзілі акцыю супраць прымянення смяротнага пакарання ў краіне. Пасля затрымання супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, яны былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, дзе будуць чакаць суда па артыкуле 23.34 КаАП – “парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў”. Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

“Не смяротнаму пакаранню!”

Прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік былі затрыманыя насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта у цэнтры сталіцы. Праваабаронцы і незалежны журналіст Сяржук Сыс былі апранутыя ў спецыяльныя майкі, на якіх былі намаляваныя плямы крыві, і разгарнулі расцяжку “Не смяротнаму пакаранню!”

Выйсці на вуліцу праваабаронцаў вымусілі апошнія звесткі пра нядаўняе выкарыстанне вышэйшай меры пакарання ў краіне. Так, паводле інфармацыі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзепчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойном нападзе і забойстве. Другога прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання за здзяйсненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Берасцейскай вобласці.

Пасля правядзення прэс-канферэнцыі, звязанай з прывядзеннем у выкананне смяротных прысудаў, праваабаронцы накіраваліся да адміністрацыі прэзідэнта, каб выказаць свой пратэст уладам, якія парушылі такім чынам міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства. Але адразу ж пасля пачатку пікету праваабаронцы былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, а журналіст Сяржук Сыс – адпушчаны на волю.

Затрыманы Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека, так патлумачыў мэту праведзенага пікету: “Мы рашуча выступаем супраць смяротнага пакарання. Хацелі заявіць, што нельга было караць смерцю яшчэ двух чалавек, калі ёсць заклік міжнароднай супольнасці ўвесці мараторый і заклік ААН, пакуль вырашаецца гэтае пытанне, не праводзіць пакаранняў. Але ўлады ўсе дамоўленасці цынічна парушылі”.

Цяпер праваабаронцаў чакае ноч у цэнтры – ізалятары, а потым суд за “парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў” і верагоднае пакаранне.

“Беларусь дэманстратыўна інгаруе свае міжнародныя абавязкі”

Такія дзеянні ўладаў у дачыненні да праваабаронцаў, актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, поўнасцю супярэчаць тым пазітыўным тэндэнцыям, што нядаўна намеціліся ў дачыненні да адмены гэтай меры пакарання. Сітуацыю каментуе прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” і прэзідэнтка Беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка (на фота) .

-Як Вы расцэньваеце сам факт затрымання ў святле сітуацыі з правамі чалавека і смяротнай карай у Беларусі?

-Я расцэньваю гэта як дэманстрацыю згортвання дыялогу беларускіх уладаў з еўрапейскімі інстытуцыямі – Еўразвязам і СЕ. Як тое, што Беларусь ужо не будзе імкнуцца ўзнавіць свой статус спецзапрошанага ў ПАСЕ. А таксама так, што беларускія ўлады намераныя і надалей інгнараваць тыя патрабаванні міжнароднай супольнасці да правоў чалавека, якія вылучаны імі. Беларусь дэманстратыўна інгаруе свае міжнародныя абавязкі, узятыя ў межах Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Што Вы думаеце пра апошнія пакаранні смерцю і пра атаку на вашых адзінадумцаў і па-чалавечы, і як праваабаронца?

-Я думаю, што беларускія ўлады вырашылі такім чынам прадэманстраваць, што яны поўныя гаспадары ў краіне: ні Еўропа, ні міжнародныя арганізацыі, ні меркаванне ўласных грамадзян і првааабпронцаў ім няважныя – права вырашаць уве важныя пытанні яны пакідаюцуь выключна за сабой. Што ж датычыць маіх калегаў, то я думаю, што яны вельмі мужныя людзі і ўяўлялі, чым для іх можа скончыцца такая публічная дэманстрацыя пратэсту. Але ніхто не кажа, што быць праваабаронцам – лёгка.

Latest

July 15, 2021

CSP: International community should immediately and strongly react to a new massive wave of repression against civil society in Belarus

We, the undersigned organisations, members of the Civic Solidarity Platform, with increasing pain and anger have witnessed the assault over the past year by the de facto Belarusian authorities on democratically-minded persons, independent media, civil society organisations and professionals that defend human rights, such as lawyers.

July 15, 2021

International standards and mechanisms must protect all lawyers regardless of Bar membership

On 8 July 2021, Human Rights House Foundation joined six other civil society organisations in an exchange of views with the Council of Europe’s (CoE’s) Committee of Ministers’ group of rapporteurs on legal co-operation on the protection and promotion of the work of lawyers.

July 14, 2021

Belarusian authorities must immediately end crackdown on civil society

Human Rights House Foundation (HRHF) strongly condemns today’s actions by the Belarusian authorities against independent civil society and human rights defenders.