У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі

Праваабаронцы накіравалі ў Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі альтэрнатыўную справаздачу аб выкананні Рэспублікай Беларусь адпаведнай Канвенцыі ААН. Аўтары справаздачы прыйшлі да высновы, што рома ў Беларусі падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў працоўнай сферы, вынікам чаго становяцца выключэнне, скрайняя беднасць, крыміналізацыя часткі ромскага насельніцтва Беларусі.

Як адзначаецца ў справаздачы, спецыфіка Беларусі заключаецца ў тым, што дзяржава не толькі не прымае неабходных сістэмных мераў для паляпшэння становішча ромскага насельніцтва, але і падвяргае людзей рэпрэсіям за сам факт іх гаротнага становішча. Гэта выяўляецца ў пераследзе рома, якія знаходзяцца за мяжой беднасці, не могуць выплаціць «падатак на дармаедства» або даказаць законнасць паходжання сваіх даходаў. Сітуацыю пагаршае пагроза адабрання дзяцей у малазабяспечаных сем’яў.

Адсутнасць дзяржаўных праграмаў працаўладкавання і немагчымасць знайсці легальны спосаб заробку штурхае некаторых рома на парушэнні закона, што, пры абвінаваўчым ухіле беларускага правасуддзя, прыводзіць да непрапарцыйна высокай колькасці рома (у параўнанні з агульным адсоткам ромскіх жыхароў у краіне) сярод зняволеных турмаў і калоній Беларусі.

Праваабаронцы лічаць неабходным прыняць наступныя меры для абароны правоў рома Беларусі: рэалізаваць праграму па забеспячэнні права ўсіх рома на абавязковую поўнуюадукацыю і працаўладкаванне па спецыяльнасці; спыніць этнічнае прафіляванне ў дачыненні да прадстаўнікоў ромскай меншасці з боку міліцыі; забяспечыць недыскрымінацыйнае стаўленне судоў; разглядаць усе заявы аб дыскрымінацыі, у тым ліку аб парушэнні правоў зняволеных у турмах і папраўчых калоніях. Акрамя таго, ураду рэспублікі Беларусь рэкамендавана адмовіцца ад антыканстытуцыйнага дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” (які абавязвае ўсіх непрацуючых плаціць падатак) і дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” (які дазваляе пазбавіць бацькоўскіх правоў з прычыны беднасці, хваробаў і іншых абставінаў, перад якімі людзі не вольныя). Павага да правоў чалавека патрабуе неадкладнай адмены смяротнага пакарання, якое ўсё яшчэ існуе ў Беларусі (яно ўжывалася і да асуджаных ромаў) насуперак нормам міжнароднага права. 

Альтэрнатыўны даклад «Ад торбы да турмы: заганнае кола парушэння правоў рома Беларусі» заснаваны на матэрыялах, сабраных супрацоўнікамі АДЦ «Мемарыял» падчас палявой місіі ў Беларусі ўвосень 2017 года, і падрыхтаваны пры ўдзеле Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом». Дакумент прадстаўлены да 94-й сесіі Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі ААН, якая пройдзе з 20 лістапада па 8 снежня ў Жэневе і на якой будуць разгледжаны дваццаты – двадцать трэці перыядычныя даклады беларускай дзяржавы.

Артыкулы па тэме

Харасці: “Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку”

Таццяна Рэвяка прадставіла сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на канферэнцыі АБСЕ

Маці зніклага палітыка скардзіцца ў КПЧ, Рэспубліка Беларусь – супраць

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 27, 2018

Serbian civil society dialogue with Norwegian and Serbian Prime Ministers

At the first stop on an official trip to Serbia, Norwegian prime minister Erna Solberg visited Human Rights House Belgrade with her Serbian counterpart Ana Brnabic. At the House, the politicians had the opportunity to engage in dialogue with members of Serbian civil society.

July 26, 2018

Адвакат Таццяна Агеева: «BISH – гэта лепшае, што здарылася са мной пасля пазбаўлення ліцэнзіі»

«Каб зразумець важнасць правоў чалавека і міжнародных стандартаў, мне трэба было пазбавіцца ліцэнзіі» – распавядае Таццяна Агеева, выпускніца IV цыкла адукацыйнага праекта BISH.

July 25, 2018

HRHT Concern Letter Regarding the Illegal Restriction of the Freedom of Movement to the Azerbaijani Lawyer

Human Rights House Tbilisi and its member organizations sign the letter of concern on behalf of the imposed travel ban over the Azerbaijani human rights lawyer, Emin Aslan.