Таццяна Рэвяка прадставіла сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на канферэнцыі АБСЕ

З 11 па 22 верасня ў Варшаве праходзіла штогадовая Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння. У адным з паралельных мерапрыемстваў, прысвечаным вострым праблемам, з якімі працуюць праваабаронцы ў постсавецкім рэгіёне, узяла удзел Прэзідэнт Беларускага ДПЧ імя Б. Звозскава Таццяна Рэвяка.

Таццяна Рэвяка звярнула ўвагу на праблемы ціску на адвакатаў і палітычна матываванага пераследу розных групаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі падчас сайд-івэнту “Небяспека гаварыць – апошнія тэндэнцыі на пост-савецкай прасторы”, арганізаванага IPHR (Міжнароднае партнёрства па правах чалавека). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел праваабаронцы з Беларусі, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

У сваім выступе Таццяна Рэвяка прадставіла «хроніку бягучых падзеяў» у Беларусі. Яна распавяла, што на пачатку тыдня суд адмовіў у задавальненні пазову 12 беларускіх праваабаронцаў з патрабаваннем абавязаць МУС краіны скараціць тэрмін высылкі з краіны кіраўніцы Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай. Таксама праваабаронца адзначыла, што тыдзень таму Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Ганну Бахціну, якая абараняла абвінавачаных па палітычна матываваных справах і справах, звязаных з абаронай правоў чалавека. Таццяна Рэвяка ў сваім выступе гаварыла таксама пра  палітычна матываваны  крымінальны пераслед прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза РЭП і наяўнасць трох палітычных вязняў – прадстаўніка незалежнага прафсаюза Ігара Комліка, сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенку і актывіста праваабарончай арганізацыі Міхаіла Жамчужнага. Таксама ў выступе былі згаданыя масавыя пратэсты ў першай палове бягучага году на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі, якія пацягнулі за сабой узмацненне рэпрэсій супраць актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў.

“Сёлета споўнілася шэсць гадоў з моманту апублікавання дакладу, падрыхтаванага Дакладчыкам АБСЕ па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму. Гэты даклад складаўся не толькі з якаснага аналізу крызісу ў сферы правоў чалавека, які пачаўся ў канцы 2010 года, але і ўтрымліваў шэраг найважнейшых рэкамендацый па выхадзе з крызісу і скіраваных на сістэмныя змены, якія гарантавалі б немагчымасць паўтарэння падобных крызісных сітуацый, – нагадала ўдзельнікам сайд-івенту Таццяна Рэвяка. – На жаль, большасць рэкамендацый, як кароткатэрміновых, так і скіраваных на сістэмныя змены, засталіся нявыкананымі. Цалкам захаваныя ўсе рэпрэсіўныя інструменты, якія прыводзяцца ў дзеянне ў моманты палітычнай мэтазгоднасці”.  

Праваабаронца заўважыла, што мерапрыемтсва выклікала вялікую цікавасць публікі. Яго наведалі нават прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый Арменіі і Кыргызстану, якія спрабавалі парыраваць выступы панэлістаў. 

Прэзідэнт Беларускага ДПЧ імя Б.Звозскава адзначыла, што ўсе праблемы, пра якія казалі калегі з іншых краінаў, актуальныя і для Беларусі.“Яўген Жоўціс з Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека і захаванні законнасці ў сваім выступе казаў пра такую тэндэнцыю: у краінах, дзе адсутнічае палітычная апазіцыя (знішчаная, маргіналізаваная ці не паспела сфармавацца), удар улады накіроўваюць на грамадзянскую супольнасць – грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў, блогераў, незалежныя прафсаюзы. Як бачым, гэта падыходзіць і для Беларусі”, – кажа Таццяна Рэвяка.

“Таксама высветлілася, што апошнім часам у Арменіі і Малдове вельмі ўзмацніўся ціск на адвакатаў, якія абараняюць асобаў па палітычна матываваных справах і справах, датычных правоў чалавека. Там няма выпадкаў пазбаўлення ліцэнзій, што мы назіраем у Беларусі, але ў Малдове даходзіць нават да ўзбуджэння крымінальных справаў супраць адвакатаў. Агульная тэндэнцыя ў гэтых краінах – атаясамленне адвакатаў з іх падабароннымі”.

Артыкулы па тэме

Патрабуем спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры

Маці зніклага палітыка скардзіцца ў КПЧ, Рэспубліка Беларусь – супраць

Обучение правам человека на практике

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 6, 2018

No justice for Mehman Huseynov

Since anti-corruption blogger Mehman Huseynov was sentenced for defamation in March 2017, HRHF has been asking, “when will he find justice?”. With his appeals inside the country now exhausted, we see once again that little justice can be found for human rights defenders in Azerbaijan.

July 3, 2018

HRHF statement on Ukraine at HRC38

Human Rights House Foundation delivered the following statement on Ukraine to the UN Human Rights Council (HRC38). This statement enjoys the support of four Ukrainian human rights organisations.

July 2, 2018

Assembly and association “enable rights”

UN Special Rapporteur Clément Voule introduces his aims and priorities for freedom of assembly and association mandate, and discusses cooperation with civil society, in an interview with HRHF on the sidelines of HRC38.