Смяротнае пакаранне, палітычны пераслед, прэвентыўныя затрыманні – Дзень правоў чалавека ў Беларусі

9 снежня, напярэдадні Дня правоў чалавека, у Вільні прайшла дыскусія з беларускімі і літоўскімі праваабаронцамі, грамадскімі дзеячамі і сваякамі палітзняволеных, а таксама адкрыццё фотавыставы, прысвечанай праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Мерапрыемствы, арганізаваныя Беларускім Домам правоў чалавека сумесна з Freedom House, сталі нагодай для таго, каб звярнуць увагу на асноўныя пытанні ў сітуацыі з правамі чалавека і  акрэсліць новыя тэндэнцыі. Так, у якасці адной з самых трывожных і небяспечных тэндэнцый апошняга часу былі ўзгаданыя прэвентыўныя затрыманні палітычных і грамадскіх актывістаў напярэдадні важных палітычных падзей. Таксама падчас дыскусіі  “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” прысутныя змаглі падзяліцца поглядамі і меркаваннямі адносна перспектыў Беларусі ў галіне правоў чалавека напярэдадні будучых прэзідэнцкіх выбараў. “Выбары цягнуць за сабой нязменны ўжо некалькі год запар ланцуг падзей і  тэндэнцый: напачатку мы назіраем некаторую лібералізацыю, сітуацыя змякчаецца, улады дэманструюць гатоўнасць да дыялогу, потым праходзяць выбары і зноў пачынаюцца рэпрэсіі,” – адзначыла Ганна Герасімава, дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека імя Б. Звозскава. Ганна Герасімава падзялілася таксама чаканнямі праваабаронцаў  адносна  будучага ўніверсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. УПА закліканы паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека ў кожнай дзяржаве разглядаецца раз у пяць гадоў. Як адзначыла Ганна Герасімава, у 2010 годзе ў межах такога агляду Беларусь ужо атрымала шэраг рэкамендацый, аднак ні адна з прынцыповых – адносна права на свабоду слова, права на свабоду асацыяцый, смяротнага пакарання ці палітычных зняволеных – так і не была выкананая. 

Сваякі палітзняволеных, што прысутнічалі на дыскусіі, падзякавалі міжнароднай супольнасці за падтрымку і падкрэслілі неабходнасць салідарнасці і прынцыповай пазіцыі палітыкаў у дачыненні супрацоўніцтва з уладамі Беларусі. Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House, у сваю чаргу, адзначыў, што пытанне палітычных зняволеных не вымяраецца колькаснымі паказнікамі і мае надзвычайнае значэнне: “Нягледзячы на тое, што зараз на фоне падзей ва Украіне і шэрагу рэпрэсій у Азербайджане, беларуская сітуацыя выглядае стабільна, тут не стаіць пытанне колькасці палітзняволеных, тут пытанне адсутнасці правасуддзя, таму што “прызначыць” вінаватым могуць кожнага”.

У якасці аднаго з самых балючых пытанняў у беларускай сітуацыі з правамі чалавека было ўзгадана смяротнае пакаранне. Як адзначыў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, за 2014 год ў Беларусі былі выкананыя ўжо 3 смяротныя прысуды і  адзін асуджаны на дадзены момант чакае выканання прысуду. У Беларусі смяротныя прысуды выконваюцца ў строгім сакрэце, пра гэта адпаведным чынам не апавяшчаюць зняволеных, іх сем’і або іх законных прадстаўнікоў. Нягледзячы на запыты сваякоў, месца пахавання расстраляных таксама трымаецца ў сакрэце і гэта, як адзначыў Андрэй Палуда, разглядаецца праваабаронцамі як жорстае і бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных. Менавіта маці пакараных смерцю людзей была прысвечаная фотавыстава Сяргея Балая “Вышэйшая мера”. Акрамя фотаздымкаў прысутныя змаглі пабачыць турэмную робу Аляксандра Грунова, чый прысуд быў выкананы ў кастрычніку 2014 года. Робу з надпісам “ИМН”  – выключная мера пакарання – прыслалі маці Аляксандра пасля выканання прысуду. “Гэта не проста жорсткае абыходжанне, гэта здзек”, – заявіў Андрэй Палуда.

Артыкулы па тэме

У Беларусі выкананы трэці смяротны прысуд за бягучы год

Спецдакладчык ААН па правах чалавека М.Харасці прадставіць шэраг рэкамендацый для ўладаў Беларусі

Беларускія НДА накіравалі ў ААН даклад у рамках працэдуры Ўніверсальнага перыядычнага агляду

Tags:
Belarus-BY

Latest

May 10, 2019

International Civil Society Week in Belgrade

International Civil Society Week 2019 (ICSW) was held in Belgrade from 8-12 April 2019. Events were co-organised by Civic Initiatives (member of Human Rights House Belgrade), CIVICUS: Civic Alliance for Citizen Participation, and Balkan Civil Society Development Network.

May 10, 2019

“If you can smile in the most difficult situations, you are not yet defeated”

A key contributor to creating a human rights community in Belarus, Tatsiana Reviaka was one of the country’s first human rights defenders when she began her work in the newly-independent Belarus. Reviaka was the president of Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House between 2010 and 2018.

May 10, 2019

Marking 10 Years of the Anti-Discrimination Act in Croatia

Marking the anniversary of the adoption of the main legal instrument to fight discrimination in Croatia, Human Rights House Zagreb held an international conference in cooperation with the Office of the Ombudswoman.