Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

Прадстаўнікі вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый сустрэліся са спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці
(на фота).

Мерапрымства праводзілася 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спецдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэння наведаць Беларусь.

Сёлета Рэспубліка Беларусь павінна прайсці чарговую працэдуру ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).  Другі этап УПА намечаны на травень 2015 году. Беларусь павінна прадставіць вынікі выканання папярэдніх рэкамендацый па сітуацыі з правамі чалавека,  прынятых ёю ў ходзе першага этапу. Напярэдадні гэтага агляду беларускія НДА накіравалі альтэрнатыўны ​​даклад  у офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

Па словах намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча, пад час кансультацый была абмеркаваная сітуацыя з грамадска-палітычнымі правамі ў краіне, іншыя праблемы, датычныя захавання правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне за апошнія 5 гадоў.

Варта нагадаць, што на чэрвень запланаванае галасаванне ў Савеце па правах чалавека ААН аб падаўжэнні мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.

***

Універсальны перыядычны агляд (УПА), які ў дадзены момант праходзіць Беларусь, — гэта адносна новы (з 2006 года) мэханізм Савета па правах чалавека ААН, які  ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаў-членаў ААН выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правах чалавека. УПА закліканы паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека па кожнай краіне разглядаецца адзін раз на пяць гадоў.

Артыкулы па тэме

Беларускія НДА накіравалі ў ААН даклад у рамках працэдуры Ўніверсальнага перыядычнага агляду

Спецдакладчык ААН па правах чалавека М.Харасці прадставіць шэраг рэкамендацый для ўладаў Беларусі

Суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі

Tags:
Belarus-BY

Latest

May 10, 2019

International Civil Society Week in Belgrade

International Civil Society Week 2019 (ICSW) was held in Belgrade from 8-12 April 2019. Events were co-organised by Civic Initiatives (member of Human Rights House Belgrade), CIVICUS: Civic Alliance for Citizen Participation, and Balkan Civil Society Development Network.

May 10, 2019

“If you can smile in the most difficult situations, you are not yet defeated”

A key contributor to creating a human rights community in Belarus, Tatsiana Reviaka was one of the country’s first human rights defenders when she began her work in the newly-independent Belarus. Reviaka was the president of Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House between 2010 and 2018.

May 10, 2019

Marking 10 Years of the Anti-Discrimination Act in Croatia

Marking the anniversary of the adoption of the main legal instrument to fight discrimination in Croatia, Human Rights House Zagreb held an international conference in cooperation with the Office of the Ombudswoman.