Праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ў міліцыю з нагоды пагроз яго дзецям

Гомельскі праваабаронца, старшыня Гомельскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка звярнуўся з заявай ва УУС Гомельскага аблвыканкаму. Ён просіць міліцыю ўстанавіць дадзеныя фізічнай або юрыдычнай асобы (IP-адрас), з якога ажыццяўляецца адміністраванне сайта «gomelbest.com» ў сетцы Інтэрнэт і з якога невядомы пагражае дзецям праваабаронцы.

Гаворка ідзе пра сайт www.gomelbest.com, на якім ужо больш пяці гадоў невядомыя размяшчаюць інфармацыю абразлівага характару ў дачыненні апазіцыянераў, праваабаронцаў, незалежных журналістаў. Мясцовыя дэмакраты шмат разоў спрабавалі прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасці, пішучы заявы ў міліцыю і пракуратуру, ды праваахоўныя органы не рэагуюць – даюць адпіскі, што «ўстанавіць асоб, якія размясцілі дадзеную інфармацыю, не прадстаўляецца магчымым».

У лютым на дадзеным сайце з’явіўся артыкул «Зорачкі для праваабаронцы», дзе змясцілі здымак Леаніда Судаленкі, а невядомы аўтар у форме паклёпу і дыскрэдытацыі апісаў грамадскую дзейнасць праваабаронцы.

«Невядомы мне аўтар апублікаваў інфармацыю ў форме псіхічнага ціску ў адносінах да мяне, уздзейнічаючы на маю волю, распачаў спробу ўсяліць у мяне страх і няўпэўненасць з-за бяспекі маіх непаўналетніх дзяцей, тым самым здзейсніў крымінальнае злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэксу «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці». Я ўспрыняў адрасаваныя мне пагрозы рэальнымі, у мяне з’явіліся ўсе падставы баяцца ажыццяўлення пагроз забойства ў дачыненні да маіх непаўналетніх дзяцей», – падкрэсліў у заяве ў міліцыю Леанід Судаленка.

У дадзеным артыкуле «Зорачкі для праваабаронцы» невядомы аўтар здзекліва піша пра дзейнасць праваабаронцы, асабліва што тычыцца юрыдычнай дапамогі маці расстралянага Аляксандра Грунова.

«Леанід, уяві, што адзін з тваіх сыноў не дайшоў да пад’езда свайго дома некалькіх крокаў, таму што яго нагнаў, затаіўшы некалькі месяцаў таму крыўду аднакласнік…. 101 нажавое раненне … А яшчэ ўяві, што ты прадстаўляеш яго інтарэсы ў судзе і пішаш ад яго імя «стратэгічную» скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Грошы не пахнуць, але закон бумеранга ніхто не адмяняў», – пагражае ў артыкуле невядомы «карэспандэнт».

Артыкулы па тэме

Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

Маці расстралянага патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаць ёй цела сына

Смяротнае пакаранне, палітычны пераслед, прэвентыўныя затрыманні – Дзень правоў чалавека ў Беларусі

Tags:
Belarus-BY

Latest

November 12, 2018

Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

November 6, 2018

Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

October 29, 2018

Расшифровка трансляции рассмотрения доклада Беларуси на 124 сессии КПЧ ООН. День 1

8 и 9 октября 2018 года в Женеве на 124 сессии Комитета по правам человека ООН рассматривали доклад Беларуси, который государство представило впервые за 20 лет.