Палітвязень Юрый Рубцоў два гады правядзе ў калоніі

28 траўня 2015 года палітвязня Юрыя Рубцова асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Ю. Рубцоў адбываў пакаранне ў 1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу нібыта за абразу суддзі.

Адкрыты тып рэжыму адбыцця пакарання дазваляў яму пакідаць тэрыторыю папраўчай установы, каб працаваць па накіраванні адміністрацыі папраўчай установы. Ён быў абвінавачаны ў адмове ад чатырох вакансій, аплату за якія Юрась Рубцоў палічыў нізкай. Праваабаронцы нагадваюць, што Ю. Рубцоў быў першапачаткова прыцягнуты да адказнасці за майку з надпісам “Лукашэнка, сыходзь”.

Дзяржабвінаваўца, пракурор Зайцава у сваім выступе паведаміла, што Рубцоў адмаўляўся ад прапанаваных адміністрацыяй папраўчай установы вакантных пасад, за што атрымаў некалькі вымоў і афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці.

Рубцоў адзначыў, што праца зняволеных аплачваецца горш, чым праца свабодных грамадзян. У той жа час гомельскі актывіст распавёў, што яму пагражалі турэмным тэрмінам, калі ён не падпіша працоўную дамову. Аднак, сказаў ён, падпісанне працоўнага кантракту пад прымусам супярэчыць Працоўнаму кодэксу Беларусі.

У судзе былі дапытаныя больш за 15 сведак, як з боку кіраўніцтва папраўчай установы адкрытага тыпу №7, так і асуджаных, якія адбываюць тут пакаранне.

Начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу №7 падпалкоўнік Юры Макаеў засведчыў, што Рубцоў катэгарычна адмаўляўся ад працы. Рубцоў адмовіўся ад подпісу пад загадам аб працаўладкаванні, матывуючы гэта нізкім заробкам, адмаўляўся ад любых подпісаў наогул. Сведчанні астатніх супрацоўнікаў спецкамендатуры тычыліся канкрэтных выпадкаў, калі Рубцоў адмаўляўся ад прапанаванай яму працы.

Сведкі-асуджаныя ў большасці казалі пра тое, што Рубцоў не катэгарычна адмаўляўся ад працы, а толькі дамагаўся годнага заробку, якім ён лічыць абяцаныя прэзідэнтам 600 даляраў.

Адвакат зрабіў акцэнт на тым, што падабаронны Рубцоў не пярэчыў катэгарычна супраць працаўладкавання, а калі атрымаў накіраванне на працу, прайшоў медкамісію і толькі пры падпісанні працоўнай дамовы звярнуў увагу на незапоўненыя палі ў дакуменце, у прыватнасці, інфармацыю аб прэміях ды надбаўках. Таму абаронца лічыць, што дамова была неналежным чынам аформленая.

Адвакат таксама прасіў суд далучыць да справы рашэнні міжнародных праваабарончых арганізацый аб прызнанні Рубцова палітвязнем і прасіў агучыць гэта ў судзе. Пракурор выступіла супраць, паколькі «Рубцоў абвінавачваецца ў злачынстве супраць правасуддзя».

З апошнім словам у судзе выступіў Юрый Рубцоў. Ён распавёў аб тым, што афіцыйна працуе з 16 гадоў, а неафіцыйна з 12-ці. Яму ніводнага разу на рукі не выдавалі накіраванні на працу, а проста забіралі і везлі ў нейкую гаспадарку. Рубцоў сказаў, што ў Беларусі «хімікаў» прымушаюць падпісваць працоўныя дамовы, каб паказаць, што ў нас нібыта няма прымусовай працы. А насамрэч прымусовая праца існуе, што супярэчыць Канстытуцыі.

Палітвязень заявіў, што лічыць сябе невінаватым і што заўжды жыў па законе.

***

28 красавіка 2014 года ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася адміністратыўная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Пад час працэсу Рубцоў, якога ў суд даставілі напаўаголеным і без акуляраў, падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Палулех палічыў словы Рубцова за абразу і падаў заяву ў суд.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага ў межах крымінальнай справы па артыкуле 391 “Абраза суддзі або народнага заседацеля”. У аснове абвінавачвання пакладзена заява суддзі Савецкага раёна Менска Кірылы Палулеха, які сцвярджаў, што пад час разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова яшчэ 28 красавіка, той нібыта абразіў суддзю зневажальнымі словамі.

 

Documents:

Tags:
Belarus-BY

Latest

December 10, 2018

Названыя лаўрэаты Прэміі ад праваабарончай супольнасці 2018

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Прэміі ад праваабарончай супольнасці. Урачыстая дзея адбылася на новай асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

December 7, 2018

Abusive use of extremism laws against Crimean human rights lawyer

Human rights lawyer Emil Kurbedinov has sentenced to administrative detention in Crimea on charges related to extremism. Members of Human Rights Houses in Ukraine and international human rights organisations, including HRHF, condemn his detention and the persecution of lawyers in Crimea.

November 30, 2018

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.