Пайшоў з жыцця вядомы беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў

У ноч з 16 на 17 чэрвеня пасля працяглай хваробы ва ўзросце 63 год пайшоў з жыцця першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, вядомы беларускі праваабаронца, адзін з заснавальнікаў аб’яднання “Прававая ініцыятыва”, “Праваабаронца года Беларусі-2008” Барыс Ігаравіч Звозскаў.

Барыс Звозскаў нарадзіўся ў 1949 годзе ў Белагорску (Расія), скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. З 1990-х гадоў Барыс Звозскаў актыўна займаўся праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспертызе шэрагу законапраектаў, з 1998 года займаўся прававой асветай у галіне прэвентыўнай праваабароны. З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і затым развіцця Беларускага дома правоў чалавека, у 2007-2010 гадах быў прэзідэнтам ДПЧ.

Барыс Звозскаў шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаннях абароны ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Варта адзначыць той вялікі ўнёсак, які ён зрабіў у асвету і адукацыю ў галіне правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў.

Барыс Звозскаў быў шырока вядомы і вельмі паважаны ў праваабарончай супольнасці Беларусі. Ён быў сумленным прафесіяналам, адданым сваёй справе, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу, забываючы пра свае патрэбы і праблемы.

Беларускі Дом правоў чалавека выказвае свае спачуванні родным і блізкім Барыса Ігаравіча Звозскава.

Latest

October 25, 2020

Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па канстытуцыйнай рэформе

У сувязі з заявай уладаў аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць неабходным адзначыць наступнае.

October 23, 2020

HRHF statement on allegations concerning the Russian Youth Human Rights Movement

Human Rights House Foundation (HRHF) is deeply troubled by the serious allegations made by former members of the Youth Human Rights Movement (YHRM) against the former leadership of the organisation, published by the online media outlet 7×7 on 8 October 2020.