Маці расстралянага патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаць ёй цела сына

Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова просіць Прэзідэнта, абедзьве палаты Парламента, Вярхоўны суд і Урад краіны ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неканстытуцыйнасці Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы растраляных і паведамляць аб месцах іх пахавання.

“Я напрамую прасіла аб гэтым Канстытуцыйны суд, але ў вышэйшым судовым ведамстве мяне накіравалі да ўпаўнаважаных суб’ектаў, пералічаных у артыкуле 116 Канстытуцыі. Адначасова, з дапамогаю праваабаронцы Леаніда Судаленка я праз суд першай інстанцыі распачала цяжбу, накіраваную на змены ў гэтым пытанні. Зараз праходзім касацыйную інстанцыю, пасля чаго падымем гэтае пытанне на міжнародным узроўні праз скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека”, – падзялілася планамі Вольга Грунова.

Жанчына лічыць, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы цела расстралянага сына для пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сем’і, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут.

У Камітэце ААН па правах чалавека неаднаразова разглядаліся скаргі беларускіх грамадзян аб нявыдачы сваякам цел расстраляных. У справах №886/1999 Бандарэнка супраць Беларусі, №887/1999 Ляшкевіч супраць Беларусі, №2120/ 2011 Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі Камітэт абавязаў Беларусь паведаміць сваякам пакараных месцы пахаванняў іх дзяцей і не дапускаць аналагічных парушэнняў у будучыні.

Артыкулы па тэме

Смяротнае пакаранне, палітычны пераслед, прэвентыўныя затрыманні – Дзень правоў чалавека ў Беларусі

Камітэт ААН па правах чалавека публічна выказаўся пра смяротнае пакаранне Аляксандра Грунова

Беларускія праваабаронцы змагаюцца супраць смяротнага пакарання праз Камітэт па правах чалавека ААН

Tags:
Belarus-BY

Latest

May 10, 2019

International Civil Society Week in Belgrade

International Civil Society Week 2019 (ICSW) was held in Belgrade from 8-12 April 2019. Events were co-organised by Civic Initiatives (member of Human Rights House Belgrade), CIVICUS: Civic Alliance for Citizen Participation, and Balkan Civil Society Development Network.

May 10, 2019

“If you can smile in the most difficult situations, you are not yet defeated”

A key contributor to creating a human rights community in Belarus, Tatsiana Reviaka was one of the country’s first human rights defenders when she began her work in the newly-independent Belarus. Reviaka was the president of Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House between 2010 and 2018.

May 10, 2019

Marking 10 Years of the Anti-Discrimination Act in Croatia

Marking the anniversary of the adoption of the main legal instrument to fight discrimination in Croatia, Human Rights House Zagreb held an international conference in cooperation with the Office of the Ombudswoman.