Лагатып Летняй школы па правах чалавека

Летнія Школы па правах чалавека для моладзі-2019: запрашаем да ўдзелу!

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.

У межах адукацыйнай праграмы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Мэтавая група: да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

Узрост: ад 18 да 27 гадоў.

Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзення:

Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:

Школа першага набору – 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).

Школа другога набору – 23 – 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 23 чэрвеня ўключна).

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму  не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць).

Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: 

тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння адпаведнай Школы;

у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”;

пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

 

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 18, 2019

«Мало принять хороший закон: нужно его внедрить в практику»

Правозащитница «Весны» Наталья Сацункевич рассказала Белорусскому дому прав человека о круглом столе, посвященном свободе собраний, который прошел в Вене в начале июля 2019 года.

July 16, 2019

HRC41: Joint NGO end of session statement

Some 16 human rights organisations, including Human Rights House Foundation, issued a joint statement on 12 July 2019, responding to the outcomes of the 41st session of the UN Human Rights Council.

July 11, 2019

HRC41: Concern about recent handling of protests in Georgia

On 11 July 2019, Human Rights House Foundation delivered a statement at the Human Rights Council expressing concern at the recent handling of peaceful protests in Georgia.