Конкурс на правядзенне знешняй ацэнкі праекта

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае вас прыняць удзел у конкурсе на правядзенне знешняй ацэнкі праекта. Просім даслаць свае прапановы да 30 чэрвеня 2020 года.

У прапанову неабходна ўключыць:

  1. інфармацыю аб арганізацыі / асобе, што будзе праводзіць ацэнку, уключна з досведам правядзення падобных ацэнак;
  2. кароткае апісанне метадалогіі і чаму менавіта гэтую метадалогію прапануецца выкарыстоўваць;
  3. дэталёвы план і графік ацэнкі;
  4. дэталёвы бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове трэба даслаць на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 30 чэрвеня (уключна) 2020 году.

Калі вы маеце пытанні або патрэбу ў больш падрабязнай інармацыі пра конкурс, таксама звяртайцеся па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.

 

Больш падрабязная інфармацыя аб тэндэры

Замоўнік: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава (БДПЧ)

Аб’ект ацэнкі: праект, накіраваны на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі). Дасягненню праекта спрыяюць чатыры ўзаемазвязаныя мэты (навучанне, удзел, прапаганда і абарона), з акцэнтам на проактыўны падыход, але таксама забеспячэнне абароны мэтавых групаў і канчатковых бенефіцыяраў ад палітычна матываванага пераследу і іх здольнасці быць у стане ўдзельнічаць у прасоўванні правоў чалавека і дэмакратычных працэсах..

У праекце прадугледжаны такія дзеянні па ўмацаванні патэнцыялу актывістаў і НДА, як навучанне і кансультацыі па праектным менеджменце і фандрэйзінгу, фізічнай і лічбавай бяспецы, абароне грамадскіх інтарэсаў, а таксама субгрантынг для сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні. Праект рэалізуецца БДПЧ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі ў 2018-2020 гг.

Перыяд, які ахоплівае ацэнка: студзень 2018 – снежань 2020 гадоў.

Мэты ацэнкі: правесці незалежную ацэнку дзейнасці, якая рэалізуецца ў межах праекта, выявіць агульны ўплыў праекта на праблемную сітуацыю, мэтавыя групы і стэйкхолдэраў (impact assessment), адпаведнасць вынікаў мэтам праекта, баланс дзейнасці і неабходных рэсурсаў, эфектыўнасць праектнага менеджменту і партнёрства, логіку і метадалогію рэалізацыі праектнай дзейнасці, аналіз фактараў, якія пазітыўна ці негатыўна паўплывалі на рэалізацыю праекта.

Тэрмін ацэнкі і прадастаўлення справаздачы: да 30 лістапада 2020 году.

Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой будуць прадстаўлены дадзеныя ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі. Справаздача павінна быць падрыхтаваная на рускай / беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне прадмета ацэнкі і метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Максімальны бюджэт ацэнкі: 3.850 еўра

Канфлікт інтарэсаў: знешнюю ацэнку не можа ажыццяўляць арганізацыя/асоба, якім-небудзь чынам задзейнічаная ў гэтым праекце або іншай дзейнасці арганізацый, якія рэалізуюць гэты праект. У выпадку патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў, асоба павінная абавязкова паведаміць пра гэта замоўніку.

Latest

July 10, 2020

Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту палітвязня Паўла Севярынца.

July 8, 2020

Senior Grants Officer (based in Europe)

Human Rights House Foundation (HRHF) seeks an experienced Senior Grants Officer responsible for its overall grants. This is a key position within HRHF’s Administration & Finance team, responsible for the delivery of HRHF’s grants programmes in line with organisational priorities and in compliance with donor requirements. The successful candidate is expected to work remotely, and due to travel and budget constraints, the candidate will be based in and able to work legally in a country in the broader European region.

July 8, 2020

Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала з’яўленне новых палітвязняў; гэта сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Алена Карагачава і Дзмітрый Карака.