Карная псіхіятрыя – спосаб ціску на беларускіх актывістаў

Карная псіхіятрыя ўсё часцей выкарыстоўваецца ў Беларусі для спынення іншадумства. 27 сакавіка з псіхіятрычнага шпіталя быў выпісаны жыхар горада Жодзіна Андрэй Кашэўскі, які правёў там роўна месяц за жоўта-блакітную стужку, прывезеную з ўкраінскага Майдану.

Андрэй Кашэўскі з’яўляўся актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, быў кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, раней займаўся распаўсюдам газэты “Народная воля”. Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях апазіцыі.

Перад змяшчэннем у псіхіятрычны шпіталь на Кашэўскага аказваўся ціск  за салідарнасць з Украінай на працягу 2 месяцаў яго шэсць разоў затрымлівалі ў метро супрацоўнікі міліцыі, а ў лютым на яго склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння за непадпарадкаванне службовай асобе ды асудзілі на 10 сутак.

26 лютага ў Смалявічах, дзе Кашэўскі рэальна пражывае ў доме бацькоў, міліцыянты правялі ператрус. Дом увесь перавярнулі, забралі дзесятак кніжак. Знайшлі таксам жменьку пораху і некалькі капсуляў, якія засталіся ад дзеда-паляўнічага, які меў адмысловы дазвол на паляванне. Пратаколу вобшуку, пры гэтым, не складалі. Бацькоў жа Кашэўскага запалохалі магчымасцю крымінальнага пераследу сына нібыта за падрыхтоўку тэракту ў Мінскім метро, паколькі якраз 26 лютага метро было паралізаванае з-за SMS з пагрозаю пра выбух, а Андрэя звінавацілі ў тым, што нібыта ён падклаў муляж бомбы ў метро. Ён і дагэтуль ня ведае, ці была гэта проста пагроза, ці насамрэч вядзецца нейкае следства.

Ранкам 28 лютага на падворак дома ў Смалявічах ізноў завіталі двое міліцыянтаў. Яны доўга стукалі ў дзверы, аднак Андрэй ім не адчыняў. Праз гадзіну прыехаў з Жодзіна бацька і яны разам ўвайшлі ў дом. Затым тэрмінова выклікалі “хуткую дапамогу” і адвезлі Кашэўскага па месцы рэгістрацыі ў Жодзіна да псіхіятра, які хуценька падпісаў накіраванне на прымусовае лячэнне ў “Навінкі”. Па словах Андрэя, менавіта супрацоўнікі міліцыі ініцыявалі ягонае прымусовае лячэнне.

Патрэбна дадаць, што некалькі гадоў назад Кашэўскі быў узяты на ўлік у псіхіятра, паколькі неаднаразова вывешваў на доме ў Смалявічах бел-чырвона белы сцяг.

Папярэдні вопыт
Варта адзначыць, што беларускія ўлады ўсё часцей звяртаюцца да карнай псіхіятрыі як да спосабу ціску на палітычных і грамадскіх актывістаў.

Так, 22 сакавіка 2007 года ў Менску затрымалі магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву і адвезлі ў Магілёў, дзе адбыўся допыт у КДБ. Паводле слоў жанчыны, супрацоўнікі камітэту пераконвалі Крысьціну ня ехаць 25 сакавіка, на Дзень Волі,  ў Менск, але яна адмовілася. Амаль адразу па выхадзе з будынку да сп. Шацікавай пад’ехала нейкая машына і людзі ў цывільным адвезлі яе псіхіятрычны шпіталь, дзе прывязалі да ложку і некалькі дзён калолі псіхатропнымі прэпаратамі, сярод якіх быў сібазон.

Жыхара Нясвіжа Аляксандра Крутога,супраць якога яшчэ ў траўні 2003 года была ўзбуджаная крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Лукашэнкі,затрымалі толькі ўвосень 2007 года. Некалькі месяцаў грамадзкі актывіст знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА. Затым у рэспубліканскай псіхіятрычнай больніцы была праведзеная судова-медыцынская экспертыза. Якая ўстанавіла, што А.Круты нібыта хворы на параідальную шызафрэнію.

21 жніўня 2013 года віцебскі доктар-псіхіятр Ігар Пастноў, які жорстка крытыкаваў недахопы ў віцебскай сістэме аховы здароўя, сам стаў ахвярай карнай псіхіятрыі .Ігар Пастноў – псіхіятр Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі. Ён неаднаразова крытыкаваў палітыку ўрада і гарадскую сістэму аховы здароўя у сваіх выступах, змешчаных у сацыяльнай сетцы YouTube, дзе закранаў такія вострыя тэмы, як медыцынскія памылкі і нямэтавае расходаванне грашовых сродкаў. Праз крытычныя выказванні Ігара Пастнова паміж ім і кіраўніцтвам паўстаў сур’ёзны канфлікт і псіхіятрычная камісія клінічнага цэнтра, у якім працаваў Пастноў, заключыла, што яму патрабуецца прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў сувязі з “псіхапатыяй з маніяй пераследу ўлады”. Суд у рамках закрытага пасяджэння пастанавіў падвергнуць Ігара Пастнова прымусоваму лячэнню ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі.

Артыкулы па тэме

Акцыя палітычнай апекі: літоўскія парламентарыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі

Палітвязень Мікалай Статкевіч непакоіцца, што прашэнне аб памілаванні могуць напісаць за яго

“Людзі выказалі сваю пазіцыю, іх за гэта прыцягнулі,”– міліцыянт пра акцыю салідарнасці з Украінай

Tags:
Belarus-BY

Latest

December 10, 2018

Названыя лаўрэаты Прэміі ад праваабарончай супольнасці 2018

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Прэміі ад праваабарончай супольнасці. Урачыстая дзея адбылася на новай асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

December 7, 2018

Abusive use of extremism laws against Crimean human rights lawyer

Human rights lawyer Emil Kurbedinov has sentenced to administrative detention in Crimea on charges related to extremism. Members of Human Rights Houses in Ukraine and international human rights organisations, including HRHF, condemn his detention and the persecution of lawyers in Crimea.

November 30, 2018

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.