Беларускі ДПЧ імя Б. Звозcкава супраць увядзення расійскага войска ва Украіну

3 сакавіка прадстаўнікі Беларускага ДПЧ імя Барыса Звозcкава прынялі ўдзел у акцыі супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны, а 5 сакавіка паслу Расійскай Федэрацыі ў Літве быў перададзены зварот ад імя Беларускага ДПЧ з заклікам не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту.

У акцыі супраць знаходжання расійскага войска на тэрыторыі Украіны, што прайшла 3 сакавіка каля амбасады Расійскай федэрацыі ў Літве, ўзялі ўдзел каля сотні актывістаў, сярод іх – прадстаўнікі Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозcкава. Удзельнікі акцыі праспявалі гімн Украіны, заклікалі да тэрмінавага вываду расійскага войска з тэрыторыі Украіны і агітавалі мінакоў байкатаваць расійскія тавары.  У руках актывісты трымалі лозунгі “Stop Russia” , “Hands off Ukraine”, “bloody Putin” ды сцягі Літвы, Украіны, Грузіі і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі.

5 сакавіка Удальцову Аляксандру Іванавічу, расійскаму паслу ў Літве, быў перададзены зварот ад Таццяны Равякі,прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека імя  Барыса Звозcкава. Зварот змяшчае ў сабе шэраг патрабаванняў да ўладаў Расійскай Федэрацыі ад імя Беларускага ДПЧ, сярод якіх:

• Паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны , спыніць вайсковае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы , як таго патрабуюць міжнародныя дамовы , у тым ліку заключаныя ў межах АБСЕ , чальцом якой з’яўляецца і Расійская Федэрацыя .

• Не дапускаць прымянення зброі і фізічнага гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва акупаваных тэрыторый , а таксама ў дачыненні да ўкраінскіх вайскоўцаў.

• Неадкладна разблакаваць ваенныя аб’екты украінскіх узброеных сіл і ВМФ , а таксама вярнуць расійскія войскі ў месцы іх пастаяннай дыслакацыі ў адпаведнасці з заключанымі Харкаўскімі пагадненнямі аб статусе Чарнаморскага флота Расійскай Федэрацыі.

Зварот цалкам далучаны да гэтага артыкула.

Таксама зварот з заклікам спыніць вайсковае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Украіны быў накіраваны ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна” паслу  Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сурыкаву Аляксандру Аляксандравічу.

Documents:

Tags:
Belarus-BY

Latest

November 16, 2019

«На одной площадке мы собрали и судей, и адвокатов, и правозащитников»

Онлайн-сборник научных статей «Международный билль о правах человека: от провозглашения ценностей до современных правозащитных практик» был размещен в открытом доступе.

November 6, 2019

Vacancy at the Belarusian HRH: executive director

Беларускі дом правоў чалавека шукае выканаўчага дырэктара – і магчыма, менавіта вас. Пра ўмовы працы і патрабаванні да кандыдатаў чытайце ніжэй.

November 6, 2019

Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання.