Беларускі ДПЧ далучыўся да кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў

10 кастрычніка Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”.

Сапраўдны дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Ён заснаваны на маральных крытэрах і традыцыях праваабарончай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародных стандартах і правілах праваабарончай дзейнасці.

“Апошнія крыху больш за 20 гадоў – гэта час з’яўлення, станаўлення і развіцця праваабарончай супольнасці Беларусі. Гэтыя гады – гэта і час самаўсведамлення сябе як асобнай часткі грамадзянскай супольнасці, прафесіяналізацыі, заяўлення пра сябе як частку сусветнага праваабарончага руху. Зараз можна дакладна казаць, што праваабарончая супольнасць Беларусі сфармавалася, ёсць, развіваецца, упітвае ў сябе міжнародныя стандарты. І зараз мы дасягнулі пэўнай “спеласці” для самаасэнсавання сябе, сваёй дзейнасці, сваіх каштоўнасцяў. Тое, што Прынцыпы з’явіліся — гэта якраз і прыкмета гэтай “спеласці”. Гэта дакумент не толькі для нас саміх, але і пэўны пасыл грамадству: хто мы, якімі каштоўнасцямі кіруемся, якіх стандартаў і правіл прытрымліваемся”, – распавяла Таццяна Рэвяка, Прэзідэнт Беларускага ДПЧ ім. Б.Звозскава.

Мэтай дадзеных прынцыпаў з’яўляецца стварэнне ў праваабарончай супольнасці адказнай карпаратыўнай культуры, што, з улікам сацыяльнай значнасці праваабарончай дзейнасці, будзе садзейнічаць падвышэнню грамадскага даверу і павагі да праваабарончай супольнасці. Прытрымлівацца гэтых прынцыпаў – маральны абавязак кожнага праваабаронцы.

Таццяна Рэвяка таксама падкрэсліла, што Прынцыпы накіраваныя на тое, каб аб’ядноўваць праваабарончую супольнасць: “Калі пачыланася праца над Прынцыпамі, былі апасенні, што выкладзеныя ў ім стандарты стануць не аб’ядноўваючымі, а раз’ядноўваючымі: маўляў, тут сапраўдныя праваабаронцы, а тут не. Але на выніках можна казаць, што Прынцыпы з’яўляюцца аб’ядноўваючымі для праваабаронцаў: калі вы абараняеце і прасоўваеце правы чалавека, прытрымліваецеся прынцыпу ўніверсальнасці і робіце гэта мірнымі сродкамі – вы дзейнічаеце згодна з праваабарончымі стандартамі. Але калі штосці з гэтых кампанентаў “выпадае”, то, можа, ваша дзейнасць у нейкім накірунку важная і карысная, але праваабарончай назваць яе не выпадае. Нельга быць за смяротнае пакаранне ці выступаць супраць бежанцаў і ЛГБТ і лічыць гэта праваабарончай пазіцыяй”.

Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў распаўсюджваюцца на ўзаемаадносіны праваабаронцаў паміж сабой, з ахвярамі парушэнняў правоў чалавека, з дзяржаўнымі органамі, з міжнароднымі арганізацыямі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, іншымі прафесійнымі супольнасцямі, сродкамі масавай інфармацыі.

“На мой погляд, праца над Прынцыпамі адчыніла вельмі важную дыскусію пра стандарты праваабароны, самаідэнтыфікацыю арганізацый і асобных людзей у якасці праваабаронцаў. Верагодна, дыскусія будзе няпростай, але вельмі спадзяюся, што яна  падштурхне і да больш глыбокага асэнсавання як самой канцэпцыі правоў чалавека, так праваабарончых стандартаў”, – адзначыла Таццяна Рэвяка. 

Дакумент распаўсюджвае сваё дзеянне на беларускія праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцаў у індывідуальным парадку і адкрыты для далучэння.

Documents:

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 6, 2018

No justice for Mehman Huseynov

Since anti-corruption blogger Mehman Huseynov was sentenced for defamation in March 2017, HRHF has been asking, “when will he find justice?”. With his appeals inside the country now exhausted, we see once again that little justice can be found for human rights defenders in Azerbaijan.

July 3, 2018

HRHF statement on Ukraine at HRC38

Human Rights House Foundation delivered the following statement on Ukraine to the UN Human Rights Council (HRC38). This statement enjoys the support of four Ukrainian human rights organisations.

July 2, 2018

Assembly and association “enable rights”

UN Special Rapporteur Clément Voule introduces his aims and priorities for freedom of assembly and association mandate, and discusses cooperation with civil society, in an interview with HRHF on the sidelines of HRC38.