Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання.

Агульная інфармацыя і мэта даследавання

БДПЧ падтрымлівае праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій; займаецца міжнароднай адвакацыяй; узмацняе патэнцыял праваабарончай супольнасці, у тым ліку праз падтрымку праектаў; праводзіць адукацыйныя прагарамы па тэме правоў чалавека і прапануе падтрымку ў сферы лічбавай бяспекі.

У межах даследавання будзе:

  • прааналізаваны ўплыў БДПЧ на развіцце сектара праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
  • вызначана, наколькі падтрымка БДПЧ дапамагае сектару працаваць больш устойліва, якія інструменты падтрымкі эфектыўныя, а якія не, і чаму;
  • выяўленыя патрэбы праваабарончых АГС і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца падчас сваёй дзейнасці.

Метадалогія даследавання:

праграма даследвання, змест і дызайн яго інструментаў распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і ўзгадняюцца з БДПЧ перад пачаткам даследавання.

Тэрмін правядзення даследавання:

3-6 месяцаў. Чакаецца, што выканаўца прыступіць да працы ў снежні 2019 года.

Чаканы вынік:

аналітычная справаздача на рускай ці беларускай мове, у якой прадстаўлены абагульненыя звесткі даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Хто можа прыняць удзел у конкурсе:

даследчыя цэнтры, НДА і групы фізічных асобаў, якія займаюцца правядзеннем даследаванняў у Беларусі.

У конкурсную прапанову трэба ўключыць:

  1. Інфармацыю аб арганізацыі/асобах, што будуць праводзіць даследванне, разам з досведам правядзення падобных даследванняў;
  2. Кароткае апісанне метадалогіі даследвання і яе абгрунтаванне (чаму менавіта гэтыя метады і інструменты прапануецца выкарыстоўваць);
  3. План і графік ацэнкі;
  4. Бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове неабходна даслаць на электронную пошту  capacity.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 19 лістапада 2019 года з пазнакай “Заяўка на правядзенне даследавання”.

Каб задаць пытанне або ўдакладніць інфармацыю аб конкурсе, калі ласка, звяртайцеся па адрасе: capacity.belarus@humanrightshouse.org.

Latest

December 13, 2019

“We had to create a movement”

Concerned that femicide was becoming the social norm in Georgia, Baia Pataraia mobilised a Women’s movement against domestic violence and the murder of women that has grown to 3000 activists on Facebook. HRHF spoke to the chair of Human Rights House Tbilisi, and the director of Sapari about her work, the challenges facing Women Human Rights Defenders, and how to empower the next generation of young Georgian women.

December 11, 2019

Узнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэмі за 2019 год

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, у Мінску ўручылі Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2019 годзе. Урачыстае ўзнагароджанне прайшло на асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

December 10, 2019

International Advocacy Officer, Brussels

Human Rights House Foundation seeks a new International Advocacy Officer to coordinate the organisation’s advocacy priorities at the European Union, Council of Europe and OSCE and provide targeted strategic advocacy support to local partners within a portfolio of priority countries.