Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецыяльным дакладчыкам ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні. Да сустрэчы далучыліся міжнародныя партнёры, у тым ліку Спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, Фонд дамоў правоў чалавека, Хельсінкскі фонд па правах чалавека, FIDH I CRD.

Беларускі дом правоў чалавека ладзіць такія сустрэчы на пачатку кожнага году, каб спрыяць падтрымцы і развіццю праваабарончай супольнасці Беларусі.

 

Удзельнікі абмеркавалі планы і прыярытэты, выклікі, пагрозы, а таксама супольныя дзеянні. Усе пагадзіліся, што прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ўвосень, – галоўная падзея і пагроза для грамадзянскай супольнасці Беларусі сёлета, бо наступствы электаральных перыядаў, як і масштабы магчымых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека, заўжды непрадказальныя. Магчыма, грамадзянскай супольнасці ў Беларусі спатрэбіцца міжнародная салідарная дапамога ў перыяд выбараў у 2020 годзе.

 

Спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын расказала пра сваю працу ў рамках мандата. Таксама яна прапанавала праваабарончай супольнасці дасылаць ёй інфармацыю для будучага даклада па наступных тэмах: здароўе ў месцах несвабоды; дыскрымінацыя ЛГБТ; дыскрымінацыя прадстаўнікоў народнасці рома; ціск на незалежныя прафсаюзы; ЛТП.

Анаіс Марын таксама расказала аб нядаўна падтыхтаваным ёй дакладзе аб непаўнагадовых, асуджаных па “наркатычным” артыкуле 328, які быў падтыхтаваны разам з рабочай групай па адвольных затрыманнях і іншымі спецыяльнымі працэдурамі ААН.

Latest

April 7, 2020

Заява Сеткі Дамоў правоў чалавека ў сувязі с глабальным крызісам, выкліканым эпідэміяй COVID-19

Сетка Дамоў правоў чалавека заклапочаная нядаўнімі дзеяннямі дзяржаўных органаў у Заходняй і Усходняй Еўропе, на Заходніх Балканах і на Каўказе ў адказ на крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19. Гэтыя дзеянні, скіраваныя на барацьбу з колькасцю інфікаванняў і смерцяў, ставяць пытанні аб абавязках дзяржаваў датычна грамадзянскіх правоў і свабодаў чалавека.

April 6, 2020

Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання. Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2020 года.

April 3, 2020

Concerns about responses by state authorities to the global COVID-19 crisis

The network of Human Rights Houses is concerned by recent actions on the part of state authorities across western and eastern Europe, the western Balkans, and the Caucasus in response to the escalating COVID-19 crisis. These actions, taken to combat the rising number of infections and deaths associated with COVID-19, raise questions about states’ commitments to civic freedoms and human rights.