Алесь Бяляцкі звярнуўся ў пракуратуру з нагоды магчымых катаванняў у СІЗА КДБ

24 траўня стала вядома пра падаўжэнне абранай меры стрымання ў дачыненні да некалькіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, а таксама ўсё часцей з’яўляюцца паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання ў СІЗА КДБ і МУС.

Андрэй Дундукоў, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, застанецца пад вартай яшчэ на чатыры месяцы, Уладзімір Фёдараў, які быў затрыманы 29 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, – на два месяцы. 

Цягам дня з’явілася аналагічная інфармацыя адносна Сяргея Стрыбульскага, які быў затрыманы 21 сакавіка і цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1. Яму тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны на два месяцы. 

Сябры Алеся Яўдахі, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, апублікавалі ўрывак з яго ліста, у якім ён паведамляе, што 20 траўня быў азнаёмлены з паперамі аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да 27 ліпеня. 

Паводле інфармацыі, апублікаванай ПЦ “Вясна”, на сённяшні дзень толькі адзін з 16-ці фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца пад вартай, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па другой гучнай справе  – узбуджанай па артыкуле 287 КК (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання.

Праваабаронцы занепакоеныя абыходжаннем з затрыманымі

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка з пытаннем пра ўмовы ўтрымання фігурантаў спраў.

“Улічваючы, што  інфармацыя пра расследванне дадзенай крымінальнай справы неаднаразова рабілася прадметам публікацый і інфармацыйных сюжэтаў у шэрагу дзяржаўных як друкаваных так і электронных СМІ, гэтая справа набыла значны грамадскі рэзананс.  Як прадстаўнік праваабрончай супольнасці Беларусі, я вельмі занепакоены з’яўленнем інфармацыі аб магчымым выкарыстанні недазволеных метадаў у дачыненні да абвінавачаных па гэтай справе. Асабліва ўлічваючы той факт, што інфармацыі аб катаваннях у СІЗА КДБ, агучаная кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам, у свой час знайшла сваё пацверджанне”, – заявіў А.Бяляцкі.

Праваабаронца нагадвае, што свабода ад катаванняў мае абсалютны характар і не падлягае абмежаваннням ні пры якіх умовах. Ужыванне катаванняў забаронена арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 7) і Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчлавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ААН.

Лічу, што дадзеная інфармацыя сведчыць аб магчымых парушэннях правоў асобаў, што з’яўляюцца абвінавачанымі па дадзенай крымінальнай справе і ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў да затрыманых маглі быць незаконна выкарыстаныя спецыяльныя сродкі і фізычная сіла. Так, адзін з затрыманых па справе Міраслаў Лазоўскі, як вынікае з сюжэту, паказаным па нацыянальным тэлебачанні, падчас затрымання быў збіты, на твары былі сляды крыві і пабояў. Між тым законнасць і неабходнасць прымянення да яго фізычнай сілы супрацоўнікамі міліцыі павінны строга адпавядаць патрабаванням дзеючага заканадаўства, не мець характар здзекаў і катаванняў.

У сваім звароце праваабаронца падкрэслівае, што адной з асноўных задач органаў пракуратуры ў нашай краіне з’яўляецца забеспячэнне верхавенства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора:

правесці пракурорскую праверку ўказаных у СМІ і ў дадзенай заяве звестак;

пры ўстанаўленні фактаў выкарыстання катаванняў і іншых забароненых відаў жортскага, бесчалавечнага абыходжання прыняць неакладныя захады па аднаўленню парушаных правоў грамадзян, устанавіць і прыцягнуць да вызначанай законам адказнасці вінаватых;

прыняць меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на недапушчальнасць падобных фактаў у будучым.

Артыкулы па тэме

Беларускія журналісты заклікаюць агучыць інфармацыю па “справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”

Беларускае “вясновае абвастрэнне” працягваецца

Дзень Волі ў Беларусі: масавыя затрыманні і судовыя працэсы

Tags:
Belarus-BY

Latest

June 19, 2018

Конкурс на выкананне працы аналітыка па тэме “Правы чалавека і бізнэс”

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава з экспертнай падтрымкай РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка па тэме “Правы чалавека і бізнэс”.

June 19, 2018

Renew mandate of Special Rapporteur on Belarus

In a joint letter, HRHF urges delegations at the UN Human Rights Council (HRC38) to support the renewal of the mandate of the Special Rapporteur on Belarus.

June 18, 2018

HRHF statement on assembly and association #HRC38

Speaking during a dialogue on the freedoms of association and assembly, Human Rights House Foundation delivered the following statement to the UN Human Rights Council #HRC38.