Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла ў судзе рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе ліцэнзіі

Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі.

Скарга ў суд Маскоўскага раёна была накіравана 26 верасня па пошце.
«Прашу прызнаць гэту пастанову, вынесеную Міністэрствам юстыцыі 14 верасня, незаконнай і неабгрунтаванай. Прашу таксама прыпыніць выкананне гэтай пастановы да прыняцця рашэння суда і ўступлення яго ў законную сілу», – распавяла адвакат.

12 верасня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызнала Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». 14 верасня Мінюст на падставе заключэнняў кваліфікацыйнай камісіі прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння выдадзенай Бахціной ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Ганна Бахціна звязвае рашэнне Мінюста з тым, што яна абараняла блогера Эдуарда Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага, фігуранта яшчэ не завершанай «Справы патрыётаў».

Ганна Бахціна – вядомая ў Беларусі спецыялістка з 13-гадовым пракурорскім стажам і 25-гадовым стажам адвакацкай дзейнасці. Апошнія дзесяць гадоў яна абараняла многіх фігурантаў рэзанансных спраў з палітычнай афарбоўкай. У прыватнасці прадстаўляла інтарэсы Эніры Браніцкай, абвінавачанай у 2006 годзе ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі – аб’яднання назіральнікаў за выбарамі “Партнёрства”, журналісткі Ірыны Халіп – у справе аб масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, стваральніка вострасацыяльнага рэсурса 1863x.com блогера Эдуарда Пальчыса.

Артыкулы па тэме

Патрабуем спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры

5 судоў на тыдзень – у Беларусі судзяць журналістаў тэлеканала Белсат

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую “дармаедскую” скаргу

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 6, 2018

No justice for Mehman Huseynov

Since anti-corruption blogger Mehman Huseynov was sentenced for defamation in March 2017, HRHF has been asking, “when will he find justice?”. With his appeals inside the country now exhausted, we see once again that little justice can be found for human rights defenders in Azerbaijan.

July 3, 2018

HRHF statement on Ukraine at HRC38

Human Rights House Foundation delivered the following statement on Ukraine to the UN Human Rights Council (HRC38). This statement enjoys the support of four Ukrainian human rights organisations.

July 2, 2018

Assembly and association “enable rights”

UN Special Rapporteur Clément Voule introduces his aims and priorities for freedom of assembly and association mandate, and discusses cooperation with civil society, in an interview with HRHF on the sidelines of HRC38.