З самай раніцы будынак суда ахоўваў спецназ міліцыі, каля суда забаранялі паркаваць машыны. На клетцы, дзе сядзеў Бяляцкі, былі ўсталяваныя жалюзі. Праваабаронцы падзяліліся меркаваннем, што зроблена гэта было наўмысна, каб людзі не пабачылі Бяляцкага.

Адвакат Зьміцер Лаеўскі выступіў з шэрагам хадайніцтваў:

 – вызваліць Бяляцкага з-за кратаў, перанесці суд да таго часу, пакуль гэтага не адбудзецца

– запатрабаваць дакументы ад арганізацыяў, з якімі кантактаваў Бяляцкі

 – далучыць да справы квітанцыю пра перавод грошай (суд адразу задаволіў)

 – далучыць дакументы пра набыццё Бяляцкім маёмасці (суд адразу задаволіў)

суд не задаволіў касацыйную скаргу і адмовіўся змяніць меру стрымання, нягледзячы на тое, што 18 студзеня Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, перавяла на рахунак Упраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суда Першамайскага раёна 757 мільёнаў 526 тысяч 717 рублёў – менавіта гэтая сума была агучаная як урон, нібыта нанесены праваабаронцам дзяржаве.

 Праваабаронцы заклікаюць вызваліць Бяляцкага

У гэты ж дзень, 24 студзеня, шэраг арганізацый, якія з’яўляюцца членамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека, заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць і зняць усе абвінавачанні супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, цалкам рэабілітаваць яго і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць у галіне правоў чалавека.

“Мы расцэньваем утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года як прамы вынік яго законнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”, – сказана ў закліку.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT)) таксама рашуча асудзіла рашэнне, згодна з якім прысуд пра турэмнае зняволенне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH сп. Алеся Бяляцкага быў пакінуты без зменаў.

Абсерваторыя лічыць, што пераслед, затрыманне і асуджэнне Алеся Бяляцкага з’яўляюцца судовым пераследам праваабаронцы за законную праваабарончую дзейнасць, абароненую ўсімі міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Дадзеная крымінальная справа была сфабрыкаваная, каб запалохаць і прымусіць замаўчаць грамадзянскую супольнасць Беларусі праз масавыя рэпрэсіі супраць усіх нязгодных з рэжымам, якія ўзмацніліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Абсерваторыя нагадвае, што іншыя сябры ПЦ “Вясна” таксама сутыкаліся з пераследам на працягу апошніх тыдняў, у тым ліку намеснік старшыні сп. Валянцін Стэфановіч. Акрамя гэтага, уступленне сённяшняга прысуду ў законную сілу прымушае ПЦ “Вясна” пакінуць свой цэнтральны офіс.

 “Гэта рашэнне з’яўляецца пародыяй на правасуддзе. Атрыманне фінансавання для дзейнасці ў галіне правоў чалавека з’яўляецца цалкам легітымным. Яно не мусіць крыміналізавацца, але падтрымлівацца”, — кажа Джэральд Стэйброк, Генеральны сакратар OMCT.

Documents: