Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў шэрагу нацыянальных прадстаўніцтваў у ААН. Ім быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм пра Алеся Бяляцкага, а затым выступілі намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава.

Пасля прэзентацыяў прадстаўнікі краінаў Еўразвязу ў сваіх выступах аднадушна падкрэслілі палітычную матывацыю крымінальнай справы вядомага праваабаронцы і заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення сп. Бяляцкага.

Так, слова ўзяў кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос , які ў прыватнасці адзначыў, што крымінальны пераслед вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага з’яўляецца нічым іншым як палітычным пераследам, і заклікаў афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронцы, а таксама ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Яго пазіцыя была падтрыманая прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў шэрагу краінаў Еўразвязу: Польшчы, Венгрыі, Германіі. Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International адзначыла, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца вязнем сумлення, і заклікала спыніць пераслед беларускіх праваабаронцаў.

Артыкулы па тэме

Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі арыштаваны ў Мінску

Праваабаронцаў затрымліваюць за салідарнасць з Бяляцкім

ПЦ "Вясна": Дыялог з Лукашэнкам немагчымы, пакуль у краіне ёсць палітвязні