Перад адкрыццём слуханняў старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, лідэр БХД Дзяніс Садоўскі і кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч разам з дэпутатам Сойму Мантасам Адаменасам выступілі на прэс-канферэнцыі, дзе распавялі пра сітуцыю ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі звярнуў увагу на хвалю рэпрэсій, якая прайшла ў Беларусі пасля масавай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году: каля 700 чалавек былі затрыманыя і збітыя, больш за 20 чалавек ужо асудзілі за ўдзел у масавых беспрадках, у лік абвінавачаных у арганізацыі беспарадкаў патрапілі 5 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” заявіў, што, нягледзячы, на тое, што зараз адбываецца на Беларусі, ён глядзіць у будучыню з аптымізмам і спадзяецца на міжнародную дапамогу.

Салідарнасць
Слуханні былі арганізаваныя з мэтай стварэння пляцоўкі для дыскусіі па цяперашняй сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі; аналізу стратэгіі, ўжыванай дэмакратычным светам для дапамогі краіне ў пераадольванні крызісу, які пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году; дэманстрацыі практычнай салідарнасці з палітычнымі вязнямі і ахвярамі палітычных рэпрэсій. 

З беларускага боку на слуханнях выступілі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, кіраўнік руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Жана Літвіна. У ходзе слухання выступілі таксама жонка палітвяня Вольга Бандарэнка, якая заклікала Еўразвяз і ў прыватнасці Літву падтрымаць Беларусь.

 Падчас слуханняў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс (на здымку) заявіў: “Літва як адкрытая і дэмакратычная дзяржава гатовая і надалей падтрымліваць беларускія грамадзянскія ініцыятывы, накіраваныя на стварэнне дэмакратычнай супольнасці”.

 

Плошча вачыма фатографаў
У ходзе слуханняў адбылося адкрыццё фотавыставы, арганізаванай Беларускім Домам правоў чалавека і прымеркаванай да 15-годдзя праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Некалькі дзесяткаў фотаздымкаў, зробленых прафесійнымі беларускімі фатографамі падчас акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году, былі змешчаныя ў Сойме і паказалі ўдзельнікам слуханняў, што насамрэч адбывалася на “Плошчы-2010”. На фотаздымках адлюстраваныя жорсткія затрыманіі і сама акцыя пратэсту, пасля якой у Беларусі пачалося “паляванне на вядзьмарак”.

Артыкулы па тэме

Канвеер судоў над апанентамі беларускага рэжыму: новы антырэкорд

Пратэстоўцаў судзяць, журналістаў збіваюць, праваабаронцаў выганяюць

Міністэрства інфармацыі Беларусі супраць незалежнай прэсы