Справаздача была зробленая на падставе дадзеных, атрыманых на працягу з 03.01.2011г. па 05.01.2011г. ад 73 чалавек, у тым ліку, з 61 анкет, асабіста складзеных апытанымі, а так сама на падставе дадзеных, узятых падчас асабістага апытання 12 затрыманых.Дакумент ахоплівае дзеянні праваахоўных органаў на плошчы і ў некаторых іншых раёнах Менска 19 снежня, ўмовы перавозкі затрыманых, умовы ў месцах папярэдняга утрымання, перавозкі ў суды, утрыманне у судзе і самое судовае разбіральніцтва. 22:44:42

Humanrightshouse.org нагадвае, што падчас мітынгу апазіцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, амаль 700 чалавек былі затрыманыя ў Менску, сотні былі параненыя.

У сераду, 12 студзеня 2011 года Беларуская арганізацыя правоў чалавека прыгатавала справаздачу на падставе дакладу Міжнароднай міссіі па кантролі за захаваннем правоў чалавека ў Беларусі, у якой былі выкарыстаныя тыя дадзеныя..

Паводле справаздачы большасць апытаных сталі сведкамі прымянення сілы з боку АМАПА у час затрымання.

Характэрна, што некаторыя затрыманыя былі выпадковымі мінакамі і не прымалі ўдзел у публічным мерапрыемстве.

“Праходзячы міма, афіцэры білі нагамі затрыманых, якія ляжалі на зямлі”- значыцца ў справаздачы.

Афіцыйная працэдура, якая датычыцца часткі затрыманых пачалася праз 12 гадзін пасля затрымання (асноўная частка затрыманняў, па сведчаннях апытаных, адбывалася ў інтэрвале з 22:00 да 02:00), і увесь гэты час затрыманым не давалі магчымасьці спаць.

Ніякай ежы і вады затрыманым акрамя выключаных выпадкаў не выдавалася (першы раз была прадстаўлена толькі пасьля 30 гадзін з моманту затрымання) – сцвярджае справаздача у адносінах да перыяду перад судовым разбіральніцтвам.

Па сведчаннях апытаных, ў Кастрычніцкім РУУС непаўналетняй затрыманнай “пагражалі ўтапленнем ва ўнітазе і збіцьцём”.

Іншыя былі прымушаны чытаць прыгатаваны тэкст пад запіс на відэа з-за пагрозы быць выключанымі з універсітэтаў.

У будынках судоў людзей утрымлівалі да 8 чалавек у памяшканнях, разлічаных на дзвюх-трох чалавек.

Суд: відавочна перадузяты

Амаль усе апытаныя падцвердзілі, што матэрыялы спраў па адміністрацыйных правапарушэннях складаліся ідэнтычна і без уліку фактычных акалічнасцяў затрымання.

Адвакат не падаваўся ў большасці выпадкаў, калі апытаныя затрыманыя прасілі яго удзелу падчас разбіральніцтва.

Сведкі для абароны не дазваляліся ніводнаму адказчыку.

 Згодна са словамі ўсіх адказчыкаў працягласць судовых разбіральніцтв не перавышалала 10-15 хвілін, і пазіцыя абароны не улічвалася.

Працэсы усіх апрошаных не адпавядалі крытэрыям сумленнага судовага разбіральніцтва і характарызаваліся відавочнай перадузятасцю, робяць выснову аўтары справаздачы

Турма: тараканы, дрэннае харчаванне, і халодныя ночы.

Справаздача сведчыць пра дрэнныя ўмовы ў турмах (ці месцах папярэдняга затрымання), дзе затрыманым прыйшлося правесці 10-15 дзён і прапаноўвае параўнанне паміж чатырма найбуйнейшымі месцамі затрымання: трыма ў Менску і адным у Жодзіне.

Апытаныя паведамілі што ў некаторых месцах яны былі вымушаны дзяліць камеры з насякомымі, спаць ў неатопленых памяшканнях на падлозе, ці без кваліфікаванага медыцынскага абслугоўвання.

У згодна з інтэрв’юерамі, “ўмовы ўтрыманьня апісваюцца ўсемі апытанымі затрыманымі альбо арыштаванымі людзьмі як бесчалавечыя і прыніжаючыя чалавечую годнасць”. 

Documents: