Сярод іншых пажаданняў быў агучаны тэзіс “адзін год – адно права” –  так абазначана кампанія за свабоду асацыяцый, што ўсё больш падаўляюцца  дзяржаўнымі ворганамі ў краінах па ўсім свеце.

У апошнія гады Сеткай ДПЧ адзначалася, што права на свабоду асацыяцый усё часцей пападае пад “атаку” з боку дзяржаўных ворганаў, якія хочуць выкарыстаць прававыя сродкі, каб прымусіць замаўчаць сваіх апанентаў, сярод якіх ёсць і аўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі. Ва ўсіх чатырох рэгіёнах Сеткі існуюць адмысловыя тэндэнцыі да прыняцця новага заканадаўства або карэктыроўкі ўжо існуючых законаў для дасягнення гэтай мэты. Працэдуры рэгістрацыі становяцца ўсё больш складанымі, што робіць любы від дзейнасці арганізацыі, па якой прымаецца рашэнне, незаконнай. У некаторых месцах патрабуецца таксама штогадовая перарэгістрацыя, што робіць практычна немагчымым выконваць закон і працаваць легальна – што, вядома, і ёсць мэтай ўвядзення новых законаў і працэдур у гэтай галіне.

Менавіта па гэтых прычынах існуе настойлівая неабходнасць звярнуць асаблівую ўвагу на такія парушэнні асноўных і істотных правоў чалавека, – лічаць удзельнікі канферэнцыі. Многія з арганізацый-чальцоў Сеткі супраць абмежавання, і адказам праваабаронцаў тут стане гадавая кампанія.  Падрабязны яе план распрацоўваецца і будзе прыняты хуткім часам. Акрамя таго, на канферэнцыі быў разгледжаны і зацверджаны агульны план дзеянняў на 2010 – 2012 гг. Нарошчванне патэнцыялу Сеткі, інстытуцыянальнае будаўніцтва, лабіраванне і прапаганда будуць заставацца стрыжнем дзейнасці; збор сродкаў для ўсіх гэтых трох напрамкаў таксама прызнаецца ў якасці найважнейшага. Між тым, дэлегаты віталі і новы Дом правоў чалавека, што месціцца ў Грузіі, Тбілісі. А цэнтр па правах чалавека ў Баку набыў статус асацыяванага сябра Сеткі.

Праца пасяджэння ішла яшчэ па двух напрамках. Першы тычыўся свабоды выказванняў у Азербайджане, і  акцэнт тут рабіўся на ўтрыманне пад вартай журналіста і галоўнага рэдактара адной з незалежных газет Эйнулы Фатулаева. Другі ж, у адпаведнасці з ужо прынятымі прыярытэтамі Сеткі, накіраваны на заахвочванне Савета па правах чалавека ААН заснаваць спецыяльны мандат на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Рабочыя групы падрабязна спыніліся і на асаблівасцях пашырэння супрацоўніцтва паміж сябрамі Сеткі цягам выбарчых кампаній і выбараў, з неабходнымі для гэтага трэнінгамі  і мабільнай падтрымкай. Канцэнтрваць сваю ўвагу падчас выбараў прапануецца на сельскай мясцовасці і перыферыі, дзе парушэнне правоў чалавека часцей застаецца незаўважаным. Прагучала і прапанова аб’яднання  інфармацыйных ініцыятыў Сеткі, а таксама і артыкулаў на яе сайце, каб выяўляць і аналізаваць парушэнні правоў чалавека, што звязаныя з выбарамі, было прасцей.