19 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прысудзіў Сургана да шасці месяцаў арышту нібыта за супраціў супрацоўнікам міліцыі і выплаты 2,5 млн. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту Сяргею Дудкевічу.
Інцыдэнт, у сувязі з якім прайшоў судовы разгляд, адбыўся 3 верасня 2009 года. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля Віцебскага медуніверсітэта, на будынку якога ў той момант хтосьці вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РУУС Віцебску, Сургана абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол кудысьці знік, а замест яго з’явіўся іншы: нібыта Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, нецэнзурна лаяўся і пры затрыманні ўкусіў міліцыянта за палец.
Сам Сурган сцвярджае, што ў аддзяленні міліцыі да яго ўжываліся катаванні, што было зафіксавана медыцынскім аглядам.
Паводле “Радыё Свабода“, Хартыя’97