Трагічная, як для забітых у Маскве 19.01.2009, адваката Станіслава Маркелава, журналісткі Настасьсі Бабуравай, гэтак і для блізкіх, сваякоў, для кожнага, хто ведаў, любіў …, атрымліваў прафэсійную дапамогу ад гэтых людзей, для кожнага чалавека добрай волі – для кожнага з нас, праваабаронцаў, адвакатаў, незалежных журналістаў, простых грамадзянаў у Беларусі …

Двайное нахабнае забойства – забойства адваката і маладой журналісткі (Настасьсі было ўсяго 25) – двух прафэсіяналаў ПРАВА І СЛОВА у цэнтры Масквы, сярод белага дня ды ўчасе выкананьня імі сваіх абавязкаў – выклік усёй грамадзянскай супольнасьці ды не толькі ў суседняе краіне. Гэтае забойства раўназначна прылюднай акцыі гвалту над самім ПРАВАМ І ПРАЎДАЮ, парэшткамі ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СВАБОДАЎ у сучаснай РАСЕІ.

Тыя, хто задумаў і цынічна зьдзейсьніў гэты публічны акт расправы (што гэта помста за адказную прафэсійную працу мала хто сумняецца) – хацелі сказаць літаральна наступнае:

“Маўчаць! Маўчаць і не варушыцца! Вы і ваш закон, вашае права, вашыя суды, а таксама свабодная прэса … – нішто супраць нашага спосабу вырашаць нашыя праблемы. Бойцеся нас – бо мы ніколі яшчэ не панесьлі пакараньня па вашым законе! Вось вам ваш міжнародны суд у Стразбуры! Вось вам вашыя правы і вашае месца … Мы тут – гаспадары!”.

На фоне фашыстоўскіх нападаў на інастранцаў (17.01.2009 у Маскве), яшчэ ня сьцёртых з памяці вайсковых акцыяў супраць Грузыі …, газавай вайны супраць Украіны … і, навогул, усёй “правільнай” палітыкі “ліліпутаў у гальштуках” у заўсёдыправільнай праваслаўнай Расеі ўзнаўляецца “адстрэл”, так бы мовіць, “пасобнікаў сусьветнага імпэрыялізму” – “няправільных” адвакатаў, незалежных журналістаў …

Няўжо такім чынам, тут нехта імкнецца зьвесьці апошнія рахункі з уласнай непаўнавартасьцю, даказаць самаму сабе, які ён “круты” і моцны …!? Бо на падобныя гнюсныя акцыі здольныя сапраўдныя каты, у стане якіх, звычайна апынаюцца розныя пакрыўджаныя на самаго сябе “маральныя недамеркі”, якія хочуць такім чынам за кошт іншых пазбыцца сваіх ўяўных недахопаў, даказаць самім сабе сваю вартасьць, зкампэнсаваць свае асабістыя комплексы і страхі ў рэальным жыцьці …

Як бачым у “вялікадзяржаўнай” суседняй Расеі гэта традыцыйна рэалізуецца праз ПАЛІТЫКУ СІЛЫ І ПАДАЎЛЕНЬНЯ, праз “мачылава ў сарцірах”!? Сапраўды, выглядае так, што гэткі ўсюдыісны “правільны імпэрскі інтарэс” становіцца сапраўднай “іконаю”, за якой “набожны” расейскі генэралітэт ужо зусім ня бачыць іншага шляху акрамя “шляху гвалту і сілы” …

“Рыторыка вайны”, якой злапыхалі расейскія афіцыйныя навасныя пляцоўкі апошнія тыдні, выклікала сапраўдную хвалю “радыкалізму” на вуліцах самой расейскай сталіцы. Не дарма кажуць, “як ау-кнецца – гэтак і адгукнецца!” І – адгукаецца.

Пры гэтым, аргумэнтаваць сваё “візантыйскае бачаньне” у словах ім – ужо не цікава … Альбо яны лічаць, што зараз ім – ужо, сапраўды, ўсё можна …

Таму вакол палітыкі “ліліпутаў” вырастае ды ўзьнімае сваю “няўмытую пысу” ужо дастаткова адкормленая ва ўмовах кіруючага рэжыму, архаічна брутальная, скрайне мярзотная прафашыстоўская пачвара …

І гэта – сапраўдны знак бяды, знак сапраўднае небясьпекі, як для самой Расеі, гэтак і для Эўропы, для усяе сусьветнае супольнасьці …

МЫ – УСІМ СЭРЦАМ СПАЧУВАЕМ І СМУТКУЕМ З НАГОДЫ АПОШНЯЙ ТРАГЕДЫІ Ў РАСЕІ!

МЫ ЦЬВЁРДА ЎПЭЎНЕНЫ, ШТО НА ГЭТЫ РАЗ ЗЛАЧЫНЦЫ БУДУЦЬ ЗНОЙДЗЕНЫ Й АДПАВЕДНА ПАКАРАНЫЯ!

МЫ ПАТРАБУЕМ СПЫНІЦЬ АФІЦЫЙНУЮ ДЭМАНСТРАЦЫЮ І ПРАПАГАНДУ СІЛАВЫХ СПОСАБАЎ ВЫРАШЭНЬНЯ ПРАБЛЕМАЎ, БО НА ГЭТЫМ ФОНЕ РЭЗКА АБВАСТРАЕЦЦА ХРАНІЧНАЯ ХВАРОБА ЛЮБЫХ ПОСТТАТАЛІТАРНА-АЎТАРЫТАРНЫХ РЭЖЫМАЎ!

КАНТРАЛЯВАЦЬ ТРЭБА – НЕ ДЭМАКРАТЫЮ, А ЗЛАЧЫННАСЬЦЬ!
ВЫНІШЧАЦЬ ТРЭБА – НЕ МІЖНАРОДНА ПРЫЗНАНЫЯ НОРМЫ ПРАВА І ГРАЖДАНСКІЯ СВАБОДЫ, АЛЕ РАБСКІ ЖЫВЁЛЬНЫ СТРАХ І СЯРЭДНЯВЕЧНУЮ ПРЫНІЖАНАСЬЦЬ ПЕРАД НАЧАЛЬНІКАМ-ХАНАМ, ТРАНСФАРМУЕМЫЯ Ў НЕКАНТРАЛЮЕМЫ ПАЛІТЫЧНЫ ГВАЛТ І ВУЛІЧНУЮ ЗЛАЧЫННАСЬЦЬ …

УЛАДА, АДКАЗНАЯ ЗА СТАН ГРАМАДЗТВА, МУСІЦЬ БАЧЫЦЬ І ВЫПРАЎЛЯЦЬ ПАМЫЛКІ! ТЫМ БОЛЬШ, КАЛІ ГЭТА ДАЕЦЦА ТАКІМ ВЯЛІКІМ КОШТАМ, ЯК ЧАЛАВЕЧАЕ ЖЫЦЬЦЁ …

ВЕЛЬМІ СПАДЗЯЕМСЯ, ШТО ЎЛАДНАЯ І ПРАВААХОЎНА-СУДОВАЯ СЫСТЭМЫ Ў СУСЕДНЯЙ РАСЕІ ПАКАЖУЦЬ, ШТО ЗДОЛЬНЫЯ ЭФЭКТЫЎНА СУПРАЦЬСТАЯЦЬ КРЫМІНАЛІТЭТУ І ЎРЭШЦЕ ВЫКАНАЦЬ СВАЕ КАНСТЫТУЦЫЙНЫЯ І ПРАФЭСІЙНЫЯ АБАВЯЗКІ ПЕРАД ГРАМАДЗТВАМ.

БО ТОЕ, ШТО АДБЫЛОСЯ – САПРАЎДНЫ ЗНАК БЯДЫ!
СМУТКУЕМ, АЛЕ СПАДЗЯЕМСЯ, ШТО НА ГЭТЫ РАЗ ЗЛО – НЕ ЗАСТАНЕЦЦА БЕЗПАКАРАНЫМ!