Анаіс Марын выступіла ў адпаведнасці з парадкам дня “Захвочванне і абарона правоў чалавека: становішча ў галіне правоў чалавека і даклады спецыяльных дакладчыкаў і прадстаўнікоў”. Яна засяродзіла ўвагу на пытаннях адпраўлення правасуддзя, у прыватнасці, правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, і судовага пераследу праваабаронцаў, журналістаў і іншых членаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Цалкам даклад можна прачытаць на сайце ААН.
Таксама сёння, пасля новых пратэстаў у Беларусі ў падтрымку абвешчанай апазіцыяй агульнанацыянальнай забастоўкі, Анаіс Марын заклікала афіцыйны Мінск спыніць “рэпрэсіі супраць уласнага народа”. Яна нагадала пра затрыманні тысяч людзей на акцыях супраць Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.