Кааліцыя праваабарончых арганізацый Беларусі падрыхтавала альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і  накіравала яго ў ААН, піша spring96.org.

Даклад складаецца з 13 раздзелаў, якія закранаюць наступныя напрамкі:

  • агульная палітыка ў галіне правоў чалавека і вяршэнства права;
  • супраца з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі;
  • права на жыццё;
  • забарона катаванняў і жорсткага абыходжання;
  • права на справядлівы суд, незалежнасць суддзяў і юрыстаў;
  • недатыкальнасць прыватнага жыцця. Абарона персанальных звестак;
  • свабода выказвання меркавання, свабода СМІ;
  • рэлігійныя свабоды;
  • свабода мірных сходаў;
  • свабода асацыяцый;
  • роўнасць усіх перад законам, забарона дыскрымінацыі;
  • права на кіраванне сваёй краінай. Выбарчыя правы;
  • сацыяльна-эканамічныя правы.

Арганізацыі-аўтары таксама прапанавалі ў кожны раздзел рэкамендацыі, у якіх выкладзеныя магчымыя крокі ўрада па рашэнні асноўных праблемаў у галіне правоў чалавека.

upr_3raund.png
Скрыншот з прэзентацыі “Універсальны перыядычны агляд. 3 цыкл”

Дадаткам да дакладу з’яўляецца табліца-матрыца з аналізам выканання рэкамендацый, атрыманых Рэспублікай Беларусь у рамках другога цыклу Універсальнага перыядычнага агляду. Так, аналіз паказаў, што Беларусь выканала толькі 12 рэкамендацый, 2 рэкамендацыі знаходзяцца ў стадыі выканання, часткова выканала 111 рэкамендацый (у тым ліку 29 з ліку не падтрыманых рэкамендацый) і 130 рэкамендацый зусім не выканала (у тым ліку 73 з ліку не падтрыманых рэкамендацый).

У падрыхтоўцы альтэрнатыўнага дакладу пры спрыянні Фонду Дамоў правоў чалавека ўзялі ўдзел:

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
ПУ «Цэнтр прававой трансфармацыі»;
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі;
РГА «Прававая ініцыятыва»;
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;
Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва “Forb”»;
ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»;
ПУ «Беларускі дакументацыйнага цэнтр»;
Установа «Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве “Human Constanta”»;
Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права».

Паводле spring96.org