Каардынатар па міжнароднай адвакацыі адказвае за развіццё і імплементацыю стратэгіі адвакацыі БДПЧ, ажыццяўляе сумесную працу і падтрымку партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у супрацоўніцтве з Фондам Дамоў правоў чалавека, адказвае за распрацоўку новай стратэгіі міжнароднай адвакацыі БДПЧ, прасоўвае пазіцыі БДПЧ і партнёраў у галіне абароны правоў чалавека і іх імплементацыі на міжнародным узроўні.
Абавязкі:
• Праводзіць маніторынг змен у галіне правоў чалавека на нацыянальным узроўні сумесна з партнёрамі Дома, а таксама адсочваць змены курсу дзейнасці міжнародных арганізацый у сферы абароны правоў чалавека (Савет па правах чалавека, УВКПЧ, іншыя дагаворныя органы). Падрыхтоўваць адпаведныя перыядычныя агляды.
• Праводзіць міжнароднай палітыкі ў галіне правоў чалавека, калі гэта неабходна.
• Забяспечваць навучанне, падтрымку і дапамогу партнёрскім арганізацыям у іх рабоце і адносінах з міжнароднымі механізмамі і рэгіянальнымі арганізацыямі.
• Прадстаўляць БДПЧ на міжнародных сустрэчах высокага ўзроўню, стратэгічных сесіях, мерапрыемствах, трэнінгах ў галіне развіцця адвакацыі правоў чалавека.
• Сфармуляваць дакладныя і вымяральныя мэты адвакацыі і распрацаваць узгодненыя стратэгіі, планы і мерапрыемствы для іх дасягнення разам з Фондам Дамоў правоў чалавека і арганізацыямі-партнёрамі.
• Адказваць за дапамогу ў складанні, рэдагаванні, фарматаванні і прадстаўленні партнёрскіх паведамленняў розным міжнародным праваабарончым механізмам.
• Развіваць і падтрымліваць эфектыўныя партнёрскія адносіны з усімі зацікаўленымі бакамі на нацыянальным і міжнародным узроўні, уключаючы абмен інфармацыяй, каардынаванне і правядзенне кампаній, а таксама кансультаванне па пытаннях арганізацыі працэсу адвакацыі.
• Удзельнічаць у праектах Дома, у тым ліку, у напісанні заявак і падрыхтоўцы перыядычным справаздачнасці ў частцы, звязанай з міжнароднай адвакацыяй.
Якога спецыяліста мы шукаем:
• Не менш 3 гадоў досведу ў сферы міжнароднай адвакацыі і ўзаемадзеяння з НДА і міжнароднымі арганізацыямі па абароне правоў чалавека.
• Развітыя аналітычныя і камунікацыйныя навыкі, досвед правядзення даследаванняў у галіне правоў чалавека.
• Веды ў галіне міжнароднага права правоў чалавека, палітычных і гуманітарных навук.
• Здольнасць вызначаць, аналізаваць і выкарыстоўваць магчымасці для прасоўвання стандартаў у галіне абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародных узроўнях.
• Здольнасць ствараць і падтрымліваць эфектыўныя адносіны ўзаемадзеяння з партнёрамі з ліку НДА і міжнародных арганізацый.
• Здольнасць працаваць у хутказменлівым, арыентаваным на камандную працу асяроддзі.
• Здольнасць працаваць у сціслыя тэрміны.
• Выдатныя арганізацыйныя навыкі.
• Досвед працы з праектамі і распрацоўкай стратэгій.
• Вольнае валоданне рускай, беларускай і высокі ўзровень валодання англійскай мовай з магчымасцю размаўляць і пісаць.
• Магчымасць выязджаць у працоўныя камандзіроўкі.
Месца: Мінск, Беларусь / Вільнюс, Літва
Занятасць: 50%
Дасылайце рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 11 лістапада 2019 году. У выпадку паспяховага праходжання адборачнага тура, мы звяжамся з вамі.