Калі: пятніца, 27 красавіка 2018 – аўторак, 15 траўня 2018
Абавязкі аналітыка прадугледжваюць удзел у працы экспертнага калектыву і вырашэнне наступных задачаў:
- агляд і аналіз існуючых падыходаў вымярэння стану з правамі чалавека ў Беларусі і за яе межамі;
- удзел у кансультацыях і працоўных семінарах па выпрацоўцы метадалогіі індэксу;
- збор эмпірычнай інфармацыі (у межах вызначаных накірункаў);
- асноўная роля ў напісанні выніковай аналітычнай справаздачы.
Тэрміны працы: травень-снежань 2018 года.
Занятасць: няпоўная занятасць
Месца: Беларусь
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Матывацыя да ўдзелу ў грамадскіх і аналітычных праектах,
- Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі ці сумежных дысцыплін,
- Досвед працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе не менш за 2 гады,
- Валоданне беларускай і рускай мовамі,
- Валоданне англійскай мовай на ўзроўні дастатковым для працы са спецыяльнай літаратурай па праблеме праекту.
Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:
- Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі,
- Практычны досвед у правядзенні ацэнак і маніторынгаў, складанні індэксаў, сектарнага аналізу.
Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас belarus@humanrightshouse.org (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка”).
З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца па адрасе: belarus@humanrightshouse.org
Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2018 г.