When: Tuesday, 20. March 2018
To: Tuesday, 10. April 2018
Where: Вільнюс, вул. Латака 3
Host: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава
Contact: Беларускі ДПЧ (belarus@humanrightshouse.org)
У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і якім чынам знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні, наша прапанова для вас – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».
Усяго плануюцца тры трэнінгі (з адной і той жа праграмай) з удзелам не больш за 15 чалавек кожны. Трэнінгі ладзяцца ў БДПЧ у Вільнюсе. Пры неабходнасці прадастаўляецца візавая падтрымка.
Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?
У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі па Катэгорыі 1 конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 1 сакавіка 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.
Перавага будзе аддавацца рэгіянальным ініцыятывам; ініцыятывам з боку ахвяр рэпрэсій, якія імкнуцца рэінтэгравацца ў грамадства і займаюць актыўную пазіцыю; ініцыятывам у абарону правоў уразлівых груп.
Што дасць трэнінг?
У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.
Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.
Як трапіць на трэнінг?
Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу неабходна запоўніць анлайн-анкету не пазней за 10 красавіка 2018 года.
Графік трэнінгаў
У залежнасці ад таго, якія даты набяруць больш заяўнікаў, трэнінгі адбудуцца ў тры з гэтых дат: 27-29 красавіка, 11-13 мая, 15-17 мая, 18-20 мая.
Калі ўзнікла пытанне
Звяртайцеся да нас па электроннай пошце.