When: Tuesday, 13. September 2016 12:00 – 14:00
To: Tuesday, 13. September 2016
Where: Вільнюс, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава
Contact: (belarus@humanrightshouse.org )
Падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнікі кампаній “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, “Права выбару-2016” і Electby раскажуць пра вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, прааналізуюць палітычныя наступствы выбараў і адкажуць на пытанні.
Мова прэс-канферэнцыі: беларуская і руская з перакладам на англійскую.
Онлайн-трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступная па адрасе: http://www.ustream.tv/channel/hrhbelarus
Па дадатковую інфармацыю звяртацца па адрасе: belarus@humanrightshouse.org альбо па тэлефоне: +370 5 212 7703.
Больш падрабязна аб ініцыятывах, якія прымуць удзел у прэс-канферэнцыі:
Праваабаронцы за свабодныя выбары (http://elections2016.spring96.org) – кампанія па назіранні за выбарамі, якая праводзіцца праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім хельсінкскім камітэтам. Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынгу.
Права выбару-2016 (http://pvby.org) – кампанія па назіранні за выбарамі, у якую ўваходзяць восем арганізацый: Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП), ПАГА “Рух “За свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), Беларуская партыя “Зялёныя”, аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзян праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.
Electby.org (http://www.electby.org) – адкрытая пляцоўка, асноўная функцыя якой – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі.
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 12 верасня ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org