When: Tuesday, 4. August 2015 13:00 – 13:30
To: Tuesday, 4. August 2015
Where: Вільня, Ратушная плошча (Rotušės aikštė)
Host: Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава і Freedom House
Вы можаце далучыцца да арганізатараў акцыі на Ратушнай плошчы (Rotušės aikštė) у Вільні ў 13:00 у аўторак, 4 жніўня. Усе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням, сфатаграфавацца з плакатамі на знак салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, а таксама паразмаўляць з новым пакаленнем праваабаронцаў. У прадстаўнікоў медыя будзе шанец правесці інтэрв’ю з праваабаронцам і каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэем Палудам, а таксама атрымаць апошнюю інфармацыю аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.
Акцыя, запланаваная на паўгадзіны, скончыцца шэсцем. Удзельнікі з партрэтамі палітвязняў і плакатамі, якія заклікаюць да іх неадкладнага вызвалення, пройдуць да Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава (Latako,3).
На сённяшні дзень 6 беларусаў незаконна пазбаўленыя волі за свае палітычныя перакананні. З 1996 года наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі стала пастаяннай з’явай. Рознага кшталту ціску і рэпрэсіям было падвергнута некалькі тысяч чалавек. 4 чалавекі – былыя палітычныя апаненты прэзідэнта – зніклі, пры гэтым дагэтуль ніводная са справаў не атрымала адпаведнага расследавання.
Час правядзення акцыі: 13.00 – 13. 30
Месца : Ратушная плошча
Арганізатары: Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава і Freedom House
Усе ахвотныя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, змогуць зрабіць гэта некалькімі спосабамі :
➢ адаслаць паштоўку (або ліст падтрымкі) палітзняволеным
➢ сфатаграфавацца з плакатамі ў тэматычным стылі
➢ распаўсюдзіць інфармацыю пра Дзень салідарнасці праз сацыяльныя сеткі http://by.soli-day.org/be
У папярэднія гады мерапрыемствы ў межах акцыі праходзілі ў некалькіх дзесятках краін свету. Сёлета разнастайныя акцыі салідарнасці таксама пройдуць у розных краінах па ўсім свеце, уключаючы Літву. Далучайцеся, бо салідарнасць мацней рэпрэсій!