When: Wednesday, 14. January 2015 15:00
To: Wednesday, 14. January 2015
Where: Вільнюс, вул.Латака, 3
Host: Беларускі ДПЧ
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03)
Разам з аўтарам на прэзентацыі будуць прысутнічаць і два героя кнігі – кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ды сябра рады «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка. У кнізе змешчаныя нарысы і фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця герояў, сярод якіх Зянон Пазняк, Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Мікола Статкевіч, Светлана Алексіевіч, Віталь Сіліцкі ды іншыя. “Па сутнасці ,“Найноўшая гісторыя ў асобах” – гэта літаратурна-разгорнуты варыянт даведніка “Хто ёсць хто”, што дазваляе з дапамогай адной кнігі атрымаць амаль поўнае ўяўленне пра грамадска-палітычны ландшафт Беларусі,” – так апісвае кнігу яе аўтар Аляксандр Тамковіч.
Аляксандр Тамковіч – журналіст, аўтар шэрага кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыў на лёсы людзей – палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Кніга “Найноўшая гісторыя ў асобах” будзе прадстаўлена як у беларускім, так і ў англамоўным варыянце. Фотаздымкі з кнігі будуць паказаныя ў форме мультымедыя прэзентацыі.
Прэзентацыя будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на англійскую.
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 13 студзеня ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org. Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефоне +370 5 212 77 03.