When: Friday, 26. September 2014 15:00
To: Friday, 26. September 2014
Where: Вільнюс, вул. Латака, д.3
Host: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03)
40 фотаздымкаў Марыяны Хардзі адлюстроўваюць падзеі ва Украіне ад лістапада 2013г. да лютага 2014 г., калі масавы мірны пратэст супраць непадпісання дакументаў аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам перарос у крывавыя супрацьстаянні паміж пратэстоўцамі ды прадстаўнікамі сілавых структур у цэнтры Кіева і іншых гарадах Украіны. “Я праўдзіва апісвала падзеі на Майдане, пасылаючы рэпартажы ў розныя газеты. Я лічыла, што гэта мой абавязак. Выстава раскажа, чым жыў народ гэтыя дні”, – так гаворыць пра сваю працу падчас пратэстаў аўтар здымкаў Марыяна Хардзі. Падчас адкрыцця выставы госці змогуць не толькі убачыць кадры кіеўскіх падзей, але і пазнаёміцца з фотакарэспандэнтам Марыянай Хардзі, паслухаць яе аповеды пра ўбачанае і задаць пытанні.Фота тых падзеяў ускалыхнулі ўвесь свет і цяпер жыхары і госці Вільні змогуць пабачыць іх на выставе ў Беларускім ДПЧ імя Барыса Звозскава з 26 верасня
Марыяна Хардзі у якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічае з шэрагам украінскіх выданняў, з’яўляецца пераможцай і лаўрэатам фотаконкурсаў і пастаянным удзельнікам фотавыстаў. Падчас здымкаў пратэстаў у цэнтры Кіева ў студзені і лютым 2014 года фатограф атрымала раненні, была ўзнагароджана за працу ў гарачых кропках Еўрамайдана і ўжо арганізавала некалькі выстаў на тэму Еўрамайдана ва Украіне і Польшчы.
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 26 верасня ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org. Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефоне +370 5 212 77 03.