When: Thursday, 3. October 2013 13:15 – 14:45
To: Thursday, 3. October 2013
Where: Варшава, Meeting room 3, Sofitel Warsaw Victoria, Ul. Królewska 11, 00]065 Warsaw, Poland
Host: Асамблея Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў, Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Цэнтр прававой трансфармацыі (LawtrenD)
Contact: Daria Vashkevich, Yury Chavusau (+37529 7079228, +375 29 6414347; / international@belngo.info)
Прадстаўнік FIDH прэзентуе даклад аб сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Асаблівая ўвага будзе нададзена бягучай сітуацыі з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі па правах чалавека, Алеся Бяляцкага, які быў заключаны ў турму са жніўня 2011 года. Умовы ўтрымання пад вартай палітычных зняволеных будуць ацэненыя і абмеркаваныя з асаблівай увагай. Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» прадставіць даклад аб сітуацыі са свабодай мірных сходаў, а таксама аб сітуацыі з пенітэнцыярнай сістэмай Беларусі. Прадстаўнік Асамблеі дэмакратычных НДА будзе гаварыць пра развіццё беларускага заканадаўства адносна НДА і пра юрыдычную практыку ў гэтай галіне ў 2013 годзе. Асаблівая ўвага будзе нададзена: законапраекту “Аб грамадскіх аб’яднаннях”; практычнаму прымяненню прававых абмежаванняў у дачыненні да НДА, якія атрымліваюць замежныя і айчынныя ахвяраванні, ўведзеным восенню 2011 года; бягучай сітуацыі з рэгістрацыяй новых НДА і прымяненню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая карае за любую дзейнасць ад імя незарэгістраваных НДА. Прадстаўнік Цэнтра Прававой Трансфармацыі выступіць з аглядам супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі ўстановамі па правах чалавека, у тым ліку механізмамі ААН. У дакладзе ўвага будзе засяроджана на супрацоўніцтве Беларусі са спецыяльнымі працэдурамі ААН, у тым ліку такім інструментам як спецыяльны дакладчык, а таксама на праблеме невыканання Беларуссю рэкамендацый дагаворных органаў.