When: Tuesday, 28. May 2013
To: Saturday, 1. June 2013
Where: Вільня
Host: Праект LitPro
Contact: Аргкамітэт фестываля (tokino@litpro.lt)
More info: www.toKino.lt

Фестываль “toKino” – гэта адкрытая прастора выказвання і абмену досведам маладымі аўтарамі з Беларусі і Літвы, якія шукаюць альтэрнатыўныя шляхі выказвання на важныя для іх тэмы і/або выкарыстоўваюць кіно ды відэа як інструменты сацыяльнага дзеяння.

“toKino” – гэта сустрэча аўтараў, даследчыкаў і актывістаў, пляцоўкай для дыскусіі якіх стануць варштаты, лекцыі, публічныя прагляды і прэзентацыі ў рамках фестывальнага тыдня.

Адзін з фокусаў фестываля – дыскусія аб магчымасці выкарыстання кіно і відэа як інструментаў грамадзянскага дзеяння. Дзве секцыі “toKino” непасрэдна прысвечаныя фільмам, якія закранаюць пытанні гендарнай роўнасці, мабільнасці, сацыялізацыі і інтэграцыі людзей са спецыяльнымі патрэбамі, мігрантаў, прадстаўнікоў этнічных і рэлігійных суполак у Беларусі і Літве. Гэта секцыя “Права гаварыць” (працоўная назва), заснавальнікам якой з’яўляецца партнёр фестываля Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні, і секцыя “Кіно без візы”, заснаваная грамадзянскім рухам “БЕЗ ВІЗЫ!” (НДА “BelarusWatch“, Літва).

Умовы ўдзелу ў секцыях “Права гаварыць” і “Кіно без візы”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-грамадзяне Літвы і Беларусі, не старэйшыя за 30 гадоў.

Да ўдзелу ў конкурсе ў секцыі “Права гаварыць” прымаюцца работы, прысвечаныя пытанням правоў чалавека ў Літве і Беларусі: роўнае грамадзянства, гендарная роўнасць, пытанні экалогіі, біяэтыкі.

Да ўдзелу ў конкурсе ў секцыі “Кіно без візы” прымаюцца работы, тэматычна звязаныя з пытаннямі мабільнасці, візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам, досведам падарожжаў грамадзян Беларусі па Еўразвязе, а грамадзян Літвы – па Беларусі.

Аргкамітэт аб’яўляе аб пачатку прыёму заявак на фестываль.

Тэрмін падачы заявак і конкурсных работ – да 1 траўня 2013 года.

Больш падрабязна аб ідэі фэста і ўмовах удзелу ў конкурсе глядзіце ў далучаных дакументах (зправа) , а гэтаксама на сайце фэста www.tokino.lt

Аргкамітэт фестываля: tokino@litpro.lt

Documents: