When: Monday, 16. January 2012 14.00
Where: Вільня, Беларускі Дом правоў чалавека
Host: Беларускі Дом правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясная”, грамадская арганізацыя “Наш Дом”
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03)
У першай частцы прэзентацыі ў Доме правоў чалавека будзе прадстаўлена кніга беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Супраць плыні”, выдадзеная пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Героі кнігі – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка – ужо на волі. Яны розныя – і паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Анатоль Паўлаў, палітык Мікалай Статкевіч, якія паспелі адсвяткаваць сур’ёзныя юбілеі, і зусім юныя Фёдар Мірзаянаў і Мікіта Ліхавід, і загартаваныя ў жорсткіх ідэйных баях Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец. Іх усіх аб’яднала вера ў справядлівасць, любоў да Бацькаўшчыны, гатоўнасць змагацца за праўду і будучыню.
“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць” і “стабільнасць”, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні”, — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
У другой частцы прэзентацыі будуць прадстаўленыя каляндар і паштоўка, а таксама відэакліпы, прысвечаныя жанчынам, пацярпелым ад падзей 19 снежня 2010 года і апынуўшымся ў адной камеры ў выніку разгону мірнай дэманстрацыі. У іх закранаецца пытанне жаночай салідарнасці, а таксама спецыфічна “жаночых” праблемаў у турме і абыходжання міліцыянтаў-мужчынаў з жанчынамі-дэманстранткамі. Таксама будзе прадстаўленая кніжка-раскраска “Мой тата – міліцыянт. Што ён робіць на працы”, якая адлюстроўвае прыклады гвалту з боку міліцыі ў адносінах да жанчын у Беларусі. Гэтая прадукцыя выдадзеная ў рамках кампаніі “Асцярожна, міліцыя”, якую праводзіць грамадская арганізацыя “Наш Дом”
Уваход вольны, запрашаем усіх жадаючых!
Мовы: беларуская, руская з перакладам на англійскую
Працягласць: 1.5 гадзіны
Просім Вас пацвердзіць свой удзел па тэлефоне +370 5 212 77 03 ці па адрасе belarus@humanrightshouse.org