When: Friday, 21. October 2011 16:30-18:20
Where: Вільня, Кінатэатр “PASAKA”, Актавая зала, Sv. Ignoto 4 / 3
Host: Фестываль “Нязручнае кіно”, Беларускі ДПЧ, Belarus Watch
Contact: Літоўскі цэнтр правоў чалавека, Бірутэ Сабатаўскайтэ (birute@lchr.lt)
More info: www.nepatoguskinas.lt/en/2011/events/lukashenkas-regime-does-not-like-applause
У праграме:
16:30 – 17:00 Паказ фільма "Пастаноўка рэвалюцыі" (“Staging a Revolution” UK/2010/27 хв, рэж. Мэцью Чарльз, Альбіна Кавалёва)
17:00-18:20 Дыскусія з рэжысёрам фільма і палітычнымі дзеячамі з Беларусі
Мова абмеркавання: англійская і руская
Мэта абмеркавання: павышэнне інфармаванасці па пытаннях, у суседняй Беларусі, у прыватнасці права на свабоду выказвання і свабоду сходаў.
Мадэратар: Томас Тамілінас
Удзельнікі дыскусіі: рэжысёр фільма "Пастаноўка рэвалюцыі" Мэцью Чарльз, дырэктарка Charter97.org Наталля Радзіна, журналіст Charter97.org, былы вязень турмы КДБ Уладзімір Кобец (чакаецца пацверджанне), Алег Мяцеліца, грамадскі дзеяч з Беларусі.
Апісанне фільма "Пастаноўка рэвалюцыі"
Вялікабрытанія / 2010 / 27 хвілін
Рэжысёр: Мэцью Чарльз, Альбіна Кавалёва
Рэжысёр: Мэцью Чарльз
Не так лёгка патрапіць на выступленне забароненага ў Беларусі Вольнага тэатра. Людзі, зацікаўленыя ў тым, каб патрапіць на выступ, накіроўваюцца па электроннай пошце і праз SMS-паведамленні ў пэўныя месцы на ўскраінах Мінска, адкуль іх затым асцярожна прыводзяць у невялікі дом. У "апошняй дыктатуры Еўропы", як часта называюць рэжым Лукашэнкі, гэты маленькі будынак з невялікай імправізаванай глядзельнай залай і групай энтузіястаў ёсць унікальны востраў волі. Хоць акцёры добра ведаюць, што кожны спектакль, у якім яны крытыкуюць рэжым Лукашэнкі, цалкам можа стаць іх апошнім, яны ўсё яшчэ працягваюць працу.