When: Friday, 13. November 2009
To: Sunday, 15. November 2009
Where: Вільня, Latako 3
Host: Дом правоў чалавека, Нарвежскі Хельсінскі камітэт у супрацы з БАЖ і Прававой ініцыятывай
Contact: Анна Герасімава (director.belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 7703)
На семінары будзе адбывацца праца ў групах, пошукі кропак узаемадзеяння паміж двума вельмі важнымі сегментамі беларускага грамадства – журналістамі і праваабаронцамі.
Адбудзецца прэзентацыя праграм тэлаканала БелСАТ, прысвечаных правам чалавека і дыскусійны клуб, заснаваны на паказе дакументальнага фільма.
Будзе пададзены нарвежскі і беларускі погляды на этычныя стандарты ў журналістыцы (даследаванні, аб’ектыўная інфармацыя і абарона ахвяраў парушэнняў). Калегі з Нарвегіі падзеляцца досведам з беларусамі, як раскрываць і асвятляць парушэнні правоў чалавека ў СМІ.
На падставе спраў, падрыхтаваных БАЖам, ФДПЧ і Прававой ініцыятывай, будзе разгледжана, якія выпадкі парушэнняў свабоды выказвання і доступу да інфармацыі ў Беларусі патрабуюць пільнай увагі.
Будуць закранутыя і прыклады стратэгічных цяжбаў, а таксама судовая практыка Еўрапейскага Суду па правах чалавека, што ўплывае на працу журналістаў і праваабаронцаў, якія працуюць з выпадкамі парушэння свабоды выказвання.