When: Monday, 20. April 2009
To: Monday, 20. April 2009
Host: JuBIC, SILC, ЕГУ, ДПЧ
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (БДПЧВ) абвяшчаюць аб адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі.
Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Таксама цягам 2009 года ўдзельнікі прымуць удзел у дзвюх міжнародных місіях у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў: у прэзідэнцкіх выбарах ў Літве 17 траўня 2009 г. і ва Украіне 25 кастрычніка 2009 г. Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат SILC.
Ад патэнцыйных кандыдатаў патрабуецца:
· запоўніць заяву і напісаць матывацыйны ліст; (абавязкова)
· быць ад 18 да 35 год узросту; (абавязкова)
· прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўным; (абавязкова)
· быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў; (пажадана)
· падаць рэкамендацыю ад няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў; (пажадана)
· размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
· быць у Вільні з 11 па 18 траўня для ўдзелу ў навучальнай праграме і непасрэдна назіранні (арганізатары забяспечаць візавую падтрымку і пражыванне).
Заявы прымаюцца да 20 красавіка на E-mail: monitoringproject@ehu.lt
Патэнцыйныя кандыдаты будуць дадаткова запрошаныя на сумоўе.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што адбор у місію для студэнтаў ЕГУ (усіх формаў навучання) і літоўскіх грамадзянаў будзе абвешчаны пазней. Будуць разгледжаныя заявы толькі ад прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.
Паколькі гэты праект яшчэ знаходзіцца ў стадыі канчатковага зацвярджэння, мы не можам гарантаваць удзел у заяўленых місіях па назіранні і навучанне, але вашыя заявы будуць мець прыярытэт пры адборы на далейшыя трэнінгі і місіі.