When: Wednesday, 5. November 2008
To: Sunday, 30. November 2008
Host: Беларускі Дом правоў чалавека
Конкурс ладзіцца ў дзвюх намінацыях:
- Найлепшае прафесійнае фота (аўтары – прафесійныя фатографы)
- Найлепшае аматарскае фота
Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз – паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя (для жыхароў і грамадзянаў Беларусі) альбо грашовую прэмію. Апроч гэтага, фатаграфіі яшчэ 15 аўтараў будуць уключаныя ў экспазіцыю "Правы чалавека праз аб’ектыў фотакамеры", якая будзе праходзіць у Дамах правоў чалавека ў розных краінах.
Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Бергене, Маскве, Лондане. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац
Конкурс ладзіцца пры падтрымцы:
Міністэрства замежных спраў Літвы
Міністэрства замежных спраў Нарвегіі
Фундацыі дамоў правоў чалавека (Нарвегія)
Па ўсіх узніклых пытаннях звяртайцеся ў аргкамітэт на адрас: belarus@humanrightshouse.org, альбо па тэлефону ў Вільні: +370 5 212 7703.
- Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне альбо жыхары Беларусі.
- Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Забараняецца паданне чужых прац без пазначэння аўтарства і пісьмовага дазволу аўтара на выкарыстанне фатаграфіі для ўдзелу ў конкурсе.
- Адзін аўтар можа падаваць на конкурс не больш за тры працы.
- Фатаграфіі павінны адлюстроўваць рэальныя падзеі і не быць вынікам фотакалажу.
- Удзел у конкурсе прадугледжвае перадачу фатографам правоў ДПЧ на выкарыстанне матэрыялаў, прадстаўленых на конкурс, на наступных выставах і ў публікацыях ДПЧ, прысвечаных правам і свабодам чалавека.
- Працы прымаюцца да 30 лістапада 2008 году на адрас: belarus@humanrightshouse.org з пазнакай "Правы чалавека – конкурс".
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац
- Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, гэтак і чорна-белыя.
- Фатаграфіі прадстаўляюцца ў фармаце JPEG з пашырэннем 300 dpi. Якасць лічбавай выявы павінна дазволіць надрукаваць фатаграфію фарматам не менш за А3 для экспанавання на выставе.
- Працы павінны быць аформленыя ў выглядзе архіву ZIP альбо RAR, назва архіву павінна ўтрымліваць імя і прозвішча ўдзельніка ў лацінскай транскрыпцыі, а таксама намінацыю, у якой удзельнічае аўтар (для прафесійнай фатаграфіі – NOM1, для аматарскай – NOM2). Прыклад назвы архіву: Jan_Janavic_NOM1.zip
- Акрамя фатаграфій архіў павінен утрымліваць файл, у якім тлумачыцца, якое менавіта права чалавека ілюструе канкрэтная фатаграфія. Тыя, хто ўдзельнічае ў намінацыі "Найлепшае прафесійнае фота", таксама дасылаюць сціслае рэзюмэ.