У чацвер 24 лістапада 2011 году, Першамайскі раённы суд г. Мінска абвясціў сваё рашэнне асудзіць Алеся Бяляцкага, якога абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй ўсёй яго маёмасці, у тым лiку маёмасці, што зарэгістравана на іншых асобаў і належаць іншым асобам.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і адным з заснавальнікаў Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні. Ён добра вядомы і прызнаны на міжнародным узроўні прааваабаронца.

4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску па падазрэнні ва “ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры”. Працэс над ім пачаўся 2 лістапада і быў асуджаны міжнароднай супольнасцю.

Тая сітуацыя, што склалася з Алесем Бяляцкмі прыцягнула ўвагу і выклікала заклапочанасць міжнароднай грамадскасці на вышэйшым узроўні. 23 лістапада Кэтрын Эштан, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі і віцэ-прэзідэнт Камісіі, і Штэфан Фюле, еўракамісар па палітыцы еўрапейскага суседства, выказалі шкадаванне з нагоды суровых абвінавачванняў у дачыненні да Алеся Бяляцкага і заявілі, што лічаць суд над Бяляцкім палітычна матываваным. “Гэты судовы працэс накіраваны супраць Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з мэтай перашкодзіць іх адданай працы па падтрымцы ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Гэта з’яўляецца відавочным праяўленнем той хвалі рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў краіне, якая пачалася 19 снежня пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года”.

 У сумеснай заяве ад 24 Лістапада 2011, тры спецдакладчыкі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый папярэдзілі, што новыя заканадаўчыя папраўкі, нядаўна прынятыя Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, могуць сур’ёзна і беспадстаўна абмежаваць права на свабоду мірных сходаў, аб’яднанняў і выказвання меркаванняў, і парушыць нормы міжнароднага права.

Мы лічым, што Алесь Бяляцкі быў пакараны за свой законны ўдзелу ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі. Пазоў супраць Алеся Бяляцкага – гэта яшчэ адзін крок беларускіх уладаў супраць праваабаронцаў, каб паспрабаваць прымусіць замаўчаць галасы, якія нагадваюць пра абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Мы лічым затрыманне Алеся Бяляцкага беспадстаўным, заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, і ўсе абвінавачванні супраць яго павінны быць знятыя.

Артыкулы па тэме

Бяляцкі атрымаў 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

У Беларусі прымаюцца "антырэвалюцыйныя" папраўкі ў заканадаўства

Фундацыя Дамоў правоў чалавека супраць пераследу Бяляцкага