З 2008 года прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: праваабаронцу года, лепшаму журналісту года, лепшаму адвакату года (да 2015 г.), а сёлета была ўпершыню уручаная прэмія ў намінацыі на лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года. Так, першым лаўрэтам ў новай намінацыі стаў інтэрнэт-часопіс Журнал “Имена”. Рэдакцыя прысвяціла сваю перамогу Клубнаму дому “Адкрытая душа”, што ажыццяўляе сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымку асоб з псіхічнымі захворваннямі.
Таксама сёлета ўзнагароды і віншаванні ад Жанны Літвіной атрымалі адразу два журналісты – Адар’я Гуштын ды Зміцер Дрозд.
Праваабаронцам года прызнаны Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офис по правам людей с инвалидностью.

На ўручэнні прэміі прысутнічаў самы вядомы беларускі дысідэнт савецкіх часоў – Міхась Кукабака. У межах мерапрыемства прайшла прэзентацыя дакументальнай кнігі “Міхась Кукабака”, што змясціла ў сабе артыкулы, інтэрв’ю і лісты.

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава віншуе пераможцаў прэміі і жадае ім плёну і поспехаў у далейшай працы!